Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якіх зьменаў ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы Беларусі можна чакаць ад адстаўкі такой уплывовай асобы, як міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў? На гэтае пытаньне Свабоды адказаў галоўны рэдактар газэты “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч.


Якубовіч:
Абсалютна ніякіх. Навумаў, мне вядома, яшчэ год таму напісаў рапарт аб вызваленьні ад службы паводле стану здароўя. Увогуле пра гэта мала ведаюць, паколькі прэса пісала пра ягоныя першыя паходы праз і вакол Нарачы. Насамрэч ён быў дастаткова хворым чалавекам, і са студзеня разы тры ляжаў у шпіталі, прычым па 10-12 сутак. Так што дзевяць гадоў здароўя не прыбавілі, і таму Ўладзімер Уладзімеравіч Навумаў звольніўся.

Думаю, што ніякіх наступстваў быць ня можа, паколькі да зьнешняй палітыкі ён увогуле ня меў дачыненьняў, і да ўнутранай таксама. Ён быў міністрам унутраных справаў у межах сваёй кампэтэнцыі быў вядомы, працаваў. Цяпер мяркую, што засяродзіцца на хакеі. Ён быў уплывовым чалавекам у міністэрстве ўнутраных справаў. Будзе прызначаны новы міністар і працягне працу. Як нашы камэнтатары ўвогуле любяць з любога куста рабіць тайгу і з гэтага рабіць розныя вэрсіі. Паверце мне, што ніякіх кардынальных зьменаў ці зьменаў у той ці іншы бок няма і ня будзе.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG