Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» правялі пікет насупраць Дому ўраду. Яны трымалі бел-чырвона-белы сьцяг і сьцяг арганізацыі, а таксама расьцяжку: «НЕ — саюзу, НЕ — акупацыі».

Маладыя людзі трымалі яшчэ тры плякаты: “Не — саюзу з Расейскай імпэрыяй”, “Мы вам ня шчыт!”, “Расея = акупацыя”.

Міліцыянты падышлі да ўдзельнікаў пікету праз 15 хвілін. Маладафронтаўцы патлумачылі, што акцыя прысьвечана афіцыйнаму сьвяту — дню яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Актывісты ня сталі чакаць, пакуль па іх прыедуць спэцназаўцы на аўтазаку, і сышлі з плошчы Незалежнасьці.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG