Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сем шпікоў на адну расьцяжку


У студэнта БНТУ, які зьяўляецца сябрам “Маладога фронту”, у пакоі інтэрнату зрабілі ператрус.

У студэнта БНТУ, які зьяўляецца сябрам “Маладога фронту”, у пакоі інтэрнату зрабілі ператрус. Да студэнта прыйшлі прарэктар, двое супрацоўнікаў адміністрацыі ўнівэрсытэту, адзін міліцыянт і трое супрацоўнікаў КДБ.

Яны зрабілі ператрус у пакоі. Падчас ператрусу супрацоўнікі КДБ успаролі матрац, адарвалі плінтусы, ператрэсьлі ўсе рэчы хлопца. Пасьля гэтага яны на ўсялякі выпадак зрабілі ператрус у двух суседніх пакоях.

Маладафронтаўцы паведамілі “Свабодзе”, што такім чынам шукалі расьцяжку “Малады фронт”. Раней хлопец плянаваў забраць гэтую расьцяжку да сябе, але потым яе занесьлі ў іншае месца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG