Лінкі ўнівэрсальнага доступу


СЛУХАЦЬ:


Усяго іх каля 30 чалавек. Да іх адразу падбегла кіраўніцтва міліцыі Ленінскага раёну і байцы спэцназу. Моладзь трымала вялікую расьцяжку "Не палітычнаму прызыву" Такім чынам яны выказваюцца супраць дзеяньняў вайскоўцаў, якія пад кіраўніцтвам людзей у цывільным праз ваенкаматызабралі ў войска некаторых моладзевых актывістаў.

Іншая мэта акцыі – патрабаваньне вызваліць палітвязьняў. Моладзь скандавала "Свабоду!" і трымала ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Ігара Асіпенкі і Арцёма Дубскага, якога, магчыма, у канцы гэтага месяца будуць судзіць за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня па справе 14-ці.

"Малады Форонт" вырашыў выйсьці менавіта на пляц Незалежнасьці, паколькі ў гэты дзень ужо існуе традыцыя адзначаць Дзень салідарнасьці ў розны час і ў розных гарадах краіны.

А ўвечары на Кастрычніцкім пляцы – яшчэ адна акцыя. Там зьбіраюцца актывісты "Маладой Беларусі", руху "Джынс за свабоду", кампаніі "Эўрапейская Беларусь", а таксама "Вольная моладзь".

Акцыя доўжылася каля 20 хвілін, пасьля чаго ўдзельнікі спакойна разышліся.











Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG