Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі рашэньне Рады Эўразьвязу пра замарожваньне візавых санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі назваў няўдалым і недальнабачным:

“Візавыя абмежаваньні крыху стрымлівалі імпэт некаторых занадта заўзятых чыноўнікаў, прадстаўнікоў сілавых структур, калі яны дзейнічалі незаконна супраць апазыцыі. Сёньня складаецца парадаксальная сытуацыя, што тыя, хто давёў да самагубства Яну Палякову, а рэжым іх добра падтрымлівае, могуць спакойна езьдзіць у
Мы за тое, каб гэты сьпіс быў перагледжаны і з 36 вырас да 1000 чалавек.
Эўропу і пасьмейвацца з апазыцыі, якая яна нямоглая і нягеглая. Тое, як паводзіць сябе Лукашэнка, калі адчувае слабіну, даўно вядома. Ён любы кампраміс выкарыстоўвае, каб дабіваць сваіх апанэнтаў”.

Паводле спадара Баршчэўскага, нэгатыўную ацэнку рашэньня Рады Эўразьвязу выказаў і сойм партыі БНФ.

“Мы за пашырэньне сьпісу людзей, якія даказана вінаватыя ў фальсыфікацыях выбараў, рэпрэсіях супраць канкрэтных людзей, вынясеньні заведама фальшывых прысудаў. Мы за тое, каб гэты сьпіс быў перагледжаны і з 36 вырас да 1000 чалавек. Але адмена і замарожваньне візавых абмежаваньняў — палітычна недальнабачнае і няўдалае рашэньне”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG