Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Пачобута ўступіліся ў Нью-Ёрку


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

“Беларускія журналісты адчуваюць ціск з боку ўладаў, іх пазбаўляюць акрэдытацыі”. Такую заяву зрабілі ў Нью-Ёрку прадстаўнікі Камітэту абароны журналістаў.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікала беларускія ўлады аднавіць акрэдытацыю гарадзенскага карэспандэнта польскага выданьня Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута, а таксама правесьці расьсьледаваньне па справе ціску на яго і ягоную сям’ю.

Як вынікае з заявы, нью-ёрская арганізацыя “абураная дзеяньнямі беларускіх уладаў у дачыненьні да Андрэя Пачобута”. Замест таго каб перашкаджаць журналісту ў ягонай прафэсійнай дзейнасьці, беларускае кіраўніцтва павінна высьветліць прычыны перасьледу журналіста і ягоных блізкіх.

Паводле тлумачэньня МЗС Беларусі, Пачобут быў пазбаўлены акрэдытацыі рашэньнем спэцыяльнай камісіі за тэндэнцыйнае адлюстроўваньне беларускай рэчаіснасьці ў сваіх публікацыях.

Сёлета ў студзені супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол адносна адміністрацыйнага правапарушэньня карэспандэнта Gazeta Wyborcza за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Як сьведчыць сам журналіст, апошнім часам невядомыя рэжуць яму нажом абіўку дзьвярэй кватэры, а таксама тэрарызуюць праз тэлефон яго васьмігадовую дачку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG