Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналісту “Gazeta Wyborcza” парэзалі дзьверы


Андрэй Пачобут (зправа) разам з калегам Анджэем Пісальнікам

Андрэй Пачобут (зправа) разам з калегам Анджэем Пісальнікам

Журналіст польскага выданьня “Gazeta Wyborcza” Андрэй Пачобут жыве на прыватнай кватэры ў сваёй роднай Горадні. Невядомыя парэзалі нажом уваходныя дзьверы кватэры.


Андрэй Пачобут таксама расказаў, што ягонай васьмігадовай дачцэ на мабільны тэлефон некалькі разоў званіў невядомы мужчына. Спадар Пачобут сказаў яму, што напіша заяву міліцыю і адключыў тэлефон. На наступны дзень выявілася, што ўначы з таго ж нумару тэлефанавалі потым яшчэ тройчы.

Пастаянныя таксама званкі на гарадзкі тэлефон, калі бярэш слухаўку, ніхто не адказвае, толькі маўчаньне, прызнаўся журналіст. Дзякуючы аўтаадказьніку, яму вядома, зь якіх нумароў рабіліся званкі. Аднак, калі ён сам туды тэлефанаваў, ніхто не адказваў, а нумар мабільнага тэлефону, які таксама быў зафіксаваны, адразу адключылі.

Андрэй Пачобут гаворыць, што ў сям’і стварылася напружаная атмасфэра, дачка стала баяцца. Ён мяркуе, што ціск на сям’ю можа быць зьвязаны і зь яго журналісцкай дзейнасьцю, і з актыўным удзелам у працы Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які па-ранейшаму не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG