Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакеісты падазраюцца ў сувязях з мафіяй


Канадзкае выданьне La Presse паведамляе, што ў сувязях з затрыманым тыдзень таму 38-гадовым наркадылерам Паскуале Манджыёла падазраюцца і беларускія легіянэры клюбу НХЛ Манрэаль Канадыенс, браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны. Паводле паліцыі, у выніку праслухоўваньня тэлефону распаўсюдніка какаіну Манджыёла былі зафіксаваныя некалькі ягоных размоў з братамі Касьціцынымі.

Як піша La Presse, мафіёзі апякаў легіянэраў ад моманту іх прыбыцьця ў Манрэаль. Ён дапамагаў ім з набыцьцём жытла і машын, а таксама пастаўляў братам жанчын лёгкіх паводзінаў. Да таго ж, мафіёзі меў доступ да крэдытных картак братоў, у тым ліку да фінансавых дакумэнтаў.

Выданьне паведамляе, што акрамя беларусаў у сувязях з канадзкай мафіяй падазраецца і чэскі легіянэр Роман Хамрлік.

23-гадовы Андрэй і 21-гадовы Сяргей нарадзіліся ў Наваполацку. Старэйшы брат дэбютаваў у НХЛ у сэзоне 2005-2006, малодшы — у 2007-2008.

Паводле вынікаў мінулага сэзону, Андрэй Касьціцын ёсьць чацьвертым бамбардзірам Манрэалю.

Браты Касьціцыны і іх агент адырнаюць абвінавачаньні ў сувязях з арганізаванай злачыннасьцю, хоць і прызнаюць, што ведаюць Манджыёла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG