Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч: дэвальвацыі больш ня будзе


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч

Рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў Беларусі больш ня будзе. Пра гэта заявіў журналістам старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч 12 студзеня па выніках даклада прэзыдэнту.



"На пачатку году была праведзена разавая дэвальвацыя. Гэта сыгнал усяму насельніцтву пра тое, што больш разавай дэвальвацыі ў нас ня будзе. Мы поўнасьцю выканалі свае абавязаньні, і больш няма неабходнасьці праводзіць разавую дэвальвацыю", — цытуе старшыню праўленьня Нацбанку прэс-служба кіраўніка дзяржавы
наша банкаўская сыстэма моцная і стабільная...

Сытуацыяй, якая склалася ў Беларусі на пачатку году, скарысталіся тыя людзі, "якія хацелі б дэстабілізаваць становішча", -- заявіў таксама Пракаповіч. У сувязі з гэтым, зазначыў ён, вельмі актыўна пачалі распускацца чуткі нібыта пра падрыхтоўку дэнамінацыі, правядзеньне далейшай разавай дэвальвацыі нацыянальнай валюты да даляра, пра замарожваньне банкамі дэпазытаў, пра тое, што Беларусь нібыта праз тыдзень пяройдзе на расійскі рубель. "Частка насельніцтва краіны, на жаль, паддалася гэтым чуткам. Але ніводная зь іх ня мае пад сабой рэальнай глебы", — заявіў кіраўнік Нацбанку.
працэс пераходу на расійскі рубель займае як мінімум два-тры гады...

Што да пераходу на расійскі рубель, то, паводле слоў сп. Пракаповіча, гэты працэс займае як мінімум два-тры гады. Толькі па лініі цэнтрабанкаў павінна быць падрыхтавана шэсьць пагадненьняў, яшчэ некалькі пагадненьняў неабходна прыняць на дзяржаўным узроўні, прычым частка зь іх павінна быць ратыфікаваная парлямэнтамі дзьвюх краін. Пракаповіч таксама заявіў, што ўводзіць абмежаваньні па ўкладах насельніцтва Нацбанк ніколі не плянаваў і не плянуе.
на руках у насельніцтва можа знаходзіцца ад 2 да 20 млрд. даляраў ...

Пракаповіч паведаміў, што, згодна з ацэнкамі экспэртаў, на руках у насельніцтва можа знаходзіцца ад 2 да 20 млрд. даляраў у розных валютах. "Навошта сёньня захоўваць грошы дома? Для грамадзян гэта вялікая страта ў даходах, — лічыць кіраўнік Нацбанку. — Калі раней былі сумненьні наконт стабільнасьці банкаўскай сыстэмы, то сёньня такіх пытаньняў наогул быць не павінна. Наша банкаўская сыстэма моцная і стабільная".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG