Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: “Без новых крэдытаў, магчыма зноў дэвальвацыя”


Леанід Злотнікаў

Леанід Злотнікаў

Нацыянальны Банк 8 студзеня зноў вымушаны быў абвяргаць чуткі аб далейшай дэвальвацыі беларускага рубля. Паводле прэсавага сакратара Міхала Журавовіча, Нацбанк не зьбіраецца ажыцьцяўляць рэзкую дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Наколькі рэальныя гэтыя абяцаньні, ці ёсьць для іх эканамічныя абгрунтаваньні? Ці ня страчаны ўжо крэдыт даверу насельніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.



Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“Ці не атрымалася ўжо такая сытуацыя, калі настроі насельніцтва набываюць абвальны, панічны характар? Можа, людзі ўжо не гатовыя слухаць нават лягічныя перакананьні? Ці ў стане ўлады ўтрымаць сытуацыю?”

Злотнікаў: “Прыкметы таго, што насельніцтва пачынае ўцякаць ад беларускага рубля – ёсьць. Мы бачым і ў абменьніках чэргі, і тое, што насельніцтва закупляе заляжалыя тавары. Але гэта яшчэ не паніка, гэта толькі першыя прыкметы панікі. Калі такая паніка пачнецца, то ў ўладаў ня хопіць магчымасьцяў доўгатэрмінова падтрымліваць беларускі рубель.

Зыходзячы з агульнаэканамічнага становішча краіны, можна прадказаць, што месяц-другі Нацбанк можа трымаць курс на ўзроўні каля 2800-3000 тысячы рублёў за даляр. Але калі ня будзе новых крэдытаў на 3-4 мільярды даляраў, то існуе верагоднасьць, што недзе ў траўні будзе новая дэвальвацыі працэнтаў на 20”.

Цыганкоў: “Чаму б тады ўладзе на зрабіць адразу зараз гэтую дэвальвацыю? Каб спыніць ажыятаж і ўсялякія панічныя настроі?”

Злотнікаў: “Уладам трэба паглядзець, як будуць разьвівацца падзеі далей. Бо калі ўдасца пазычыць новыя крэдыты, то можна пратрымацца да лета, -- а там глядзець, ці гэта крызіс заканчваецца, ці ён далей разгортваецца. Але пры тых запасах валюты, якія ёсьць цяпер, з улікам атрыманьня ўжо дамоўленых крэдытаў ад Расеі і МВФ – можна трымацца некалькі месяцаў.

Але ўжо ў гэтым месяцы будзе даволі вялікая хвалі пагашэньня ўзятых раней пазыкаў, другая такая хваля будзе ў сакавіку. Відаць, зараз Нацбанк чакае паступленьня грошай ад МВФ. І пакуль іх няма, узьнікла такое «вузкае месца», калі ўладам цяжка адначасова і трымаць курс даляру, і выдаваць валюту розных суб'ектам гаспадараньня, якім трэба аддаваць замежныя пазыкі. Але ж Нацбанк ня можа пайсьці на тое, каб усе свае рэзэрвы растраціць за месяц – і потым невядома што рабіць.

Магчыма, калі прыйдуць грошы МВФ, праблемы з наяўнай валютай у абменных пунктах на нейкі час будуць вырашаныя”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG