Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: затрыманьні напярэдадні мітынгу



Сёньня ў Берасьці супрацоўнікі ўправы міліцыі Ленінскага раёну затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” Валянцін Лазарэнкаў паведаміў:

“На вуліцы мы раздавалі мінакам пісьмовыя запрашэньні на 10 сьнежня на стадыён „Лякаматыў“, дзе адбудзецца афіцыйна дазволены Берасьцейскім гарвыканкамам мітынг у гонар 60-годзьдзя Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Міліцыянты загадалі спыніць нашу працу і прапанавалі наведацца ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну”.

Са словаў суразмоўцы, пры затрыманьні і прафіляктычнай гутарцы міліцыянты дапытваліся пра мэты мітынгу і плянаваную колькасьць яго ўдзельнікаў.

Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава міліцыянты адпусьцілі без складаньня пратаколу.


XS
SM
MD
LG