Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанку падрыхтавалі “бутэльку воцату”


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Пасьля наведваньня суду Анатоль Шумчанка заявіў, што ягоная справа поўнасьцю сфабрыкавана.


Лідэра рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанку выклікалі ў суд Маскоўскага раёна Менску. У позьве паведамляецца, што яго вінавацяць у дробным крадзяжы.

“5 сьнежня маёй маці прынесьлі позву з суду Маскоўскага раёна. На ёй было напісана “Шумчанка А.В.” і не было ясна, хто маецца на ўвазе, бо ў мяне ёсьць брат Аляксандар. У позьве напісана, што трэба зьявіцца ў суд 17 сьнежня а 9.40 у якасьці парушальніка па адміністрацыйным артыкуле за дробным крадзяжы. За гэта прадугледжваецца штраф ці адміністрацыйны арышт”, - паведаміў Радыё Свабода Анатоль Шумчанка.

“Сёньня раніцай я патэлефанаваў у суд Маскоўскага раёна. Мне адказалі, што ў іх ёсьць матэрыял на Шумчанку Анатоля Васільевіча і што сапраўды нібыта ёсьць факт дробнай кражы. Я стаў удакладняць, а што гэта за факт?Мне патлумачылі, што нібыта 17 лістапада ў краме “Брэст” я вынес бутэльку воцату ў рукаве курткі коштам 1620 рублёў.

Гэта ж поўная лухта! Я не выключаю, што гэта нейкая асоба, якая ведала мяне, магла мной назвацца. Альбо тут нешта іншае.

Сёньня я еду ў Маскоўскі суд разьбірацца з гэтай справай. Атрымоўваецца любога чалавека такім чынам можна зганьбіць?”

Нагадаем, па ініцыятыве ГА “Пэрспэктыва” 15 сьнежня адбудзецца шэсьце і мітынг прадпрымальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG