Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка атрымаў дазвол з Менгавыканкаму на правядзеньне маршу прадпрымальнікаў 15 сьнежня.


У сваёй заяўцы арганізатары прасілі даць дазвол удзельнікам акцыі сабрацца а 13.00 каля прэзыдыюму Акадэміі Навук. Шэсьце пачнецца ў бок вуліцы Сурганава, а адтуль цераз плошчу Бангалор у парк Дружбы народаў.

Заяўнікі пазначылі, што ў акцыі возьмуць удзел да 500 чалавек — прадпрымальнікі з выключна эканамічнымі патрабаваньнямі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG