Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 мільярд ужо прыйшоў


Беларусь атрымала першую частку стабілізацыйнага крэдыту ад Расеі.


Грошы паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў ў Нацыянальным банку Беларусі.

Другая частка крэдыту будзе выдадзеная пазьней. Асобна пагадненьне пра ўмовы павінна быць падпісанае да 28 лютага 2009 году, паведамляе Інтэрфакс.

Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне пра выдзяленьне стабілізацыйнага крэдыту 14 лістапада.

Паводле ўмоваў пагадненьня, крэдыт выдаецца на 15 гадоў з адтэрміноўкай па асноўнай пазыцы па стаўцы LIBOR+3%.

Пры канцы 2007 году Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб прадстаўленьні Менску 15-гадовага стабілізацыйнага крэдыту ў 1.5 мільярда даляраў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG