Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расея запрашае ў пастку...”


13 лістапада Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні Менску крэдыту на 2 мільярды даляраў. Пры гэтым Расея і Беларусь маюць намер распрацаваць плян дзеяньняў, датычны ў тым ліку і стварэньня адзінай валюты.


Камэнтуючы гэта рашэньне эканаміст Леанід Злотнікаў адзначыў, што ўлічваючы ранейшыя пазыкі і працэнты па іх, Беларусь мае вельмі вялікую патрэбу ў валютных сродках.

“Наша патрэба ў валюце цягам аднаго году складае каля 16 мільярдаў даляраў. Гэта пазыка ў 2 мільярды закрывае гэту патрэбу толькі на пару месяцаў. З пункту гледжаньня палітычнага, што нас гэта прывязвае да расейскай валюты, гэта ня так ужо і важна, якая валюта будзе: расейская ці беларуская. Але тое, што страчваецца частка сувэрэнітэту па правядзеньні грашова-крэдытнай палітыкі, з пункту гледжаньня бізнэсу і грамадзян, не такая ўжо і вялікая страта. За сувэрэнітэт трэба плаціць. Калі дзяржава ня можа сама існаваць, калі можа існаваць толькі за кошт падтрымкі другіх дзяржаў, то такі гэта і сувэрэнітэт. Сувэрэнітэт, сувэрэнітэт, а як заплаціць за што, дык і ня можам”.

Паводле кіраўніка цэнтру Мізэса Яраслава Раманчука, было відавочна, што Расея дасьць крэдыт афіцыйнаму Менску. Ён адзначыў, што беларускае кіраўніцтва нічога ня робіць, каб зьменшыць залежнасьць ад Расеі:

“І Расея па сутнасьці запрашае ў пастку даўгоў і такіх вось дэфіцытаў. А беларускі бок павінен быў нешта рабіць, каб зрабіць незалежную ня толькі палітыку, але і эканоміку. І нічога ня робіць. Таму Расея прапануе, а беларускі бок пагаджаецца. І ёсьць падставы лічыць, што калі дэфіцыт гандлю і плацёжнага балянсу будзе ўжо пад 10% валавога ўнутранага прадукту, то Беларусь стане перад вельмі жорсткім выбарам. Альбо браць расейскі рубель, які таксама не зьяўляецца стабільнай, добрай валютай. Альбо тады наклікаць велізарны шок для насельніцтва і прадпрыемстваў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG