Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сёмуха: “Пасьля Дзядоў я стаў больш рэзка ставіцца да ўладаў”


30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”. Вядомы перакладчык Васіль Сёмуха быў адным з арганізатараў акцыі як сябра аргкамітэту для стварэньня Беларускага народнага фронту.


“Самыя яркія ўспаміны – гэта выступы Зянона Пазьняка і Ўладзімера Арлова. І тое, як мы туды дабіраліся – у тыя Курапаты. Гэта ўсё ў чыстым полі, тады Ўручча яшчэ не было разбудаванае. Адразу за Маскоўскімі могілкамі ёсьць дарога на Курапаты, мы па той дарозе ішлі, і ўсюды-усюды нас перасьледавалі.


Памятаю, тады сьнег пайшоў, моцны вецер быў, і тысячы людзей было... Выявілася, што мы робім нешта патрэбнае, і нам гэта рабіць перашкаджаюць. Туды прарываліся, як кажуць, з боем, і адтуль вырываліся з боем! Вельмі ўразіла, што ўлады так ставяцца да гэтай сьвятой справы. А мы ж хадзілі ў Курапаты і на Маскоўскія могілкі, туды, дзе ляжаць лепшыя сыны нашай краіны. Гэта былі Дзяды, гэта сьвятое права нашых унукаў і праўнукаў пабываць на іх магілах і пакланіцца гэтым людзям. І тут такое пабоішча, можа сказаць было!..

Нічога не перамянілася ва мне, таму што я і да Дзядоў быў такі, які я цяпер я ёсьць. Тое, што я пайшоў тады на Дзяды – гэта натуральна было для мяне. Яны нічога не зьмянілі, апрача таго, што я стаў ставіцца больш рэзка да ўлады. Таму што першыя Дзяды разганялі вельмі брутальна, моцна. Хаця адносіны да ўлады – а тады была яшчэ старая ўлада – яны былі рэзка адмоўныя”.




XS
SM
MD
LG