Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца перад вылетам затрымлівалі двойчы


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Пасьля таго, як супрацоўнікі мытні зрабілі асабісты дагляд Паўла і дагляд ягоных рэчаў, яго паўторна затрымалі, каб пацікавіцца “творчымі плянамі”.

Паўла Севярынца затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Павал разам з Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным зьбіраўся ляцець у Брусэль на сэсію Эўрапарлямэнту.

Аляксандра Мілінкевіча бесьперашкодна прапусьцілі ў салён самалёта, а Паўла Севярынца павялі на асабісты дагляд і запатрабавалі запоўніць дэклярацыю ды іншыя паперы.

Павал паведаміў “Свабодзе”, што паколькі да вылету самалёта застаецца 25 хвілінаў, яго будуць адмыслова трымаць, каб ён не пасьпеў на рэйс.

Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі мытнага камітэту склалі пратакол дагляду рэчаў. Калі Павал накіраваўся ў самалёт, яго зноў вярнулі людзі ў цывільным. Яны папрасілі дэмакратычнага актывіста назваць месца ягонай працы. Калі Севярынец адказаў, што зьяўляецца пісьменьнікам, мужчыны папрасілі паведаміць, над якім творам ён цяпер працуе.

Павал Севярынец сказаў, што ня мае жаданьня дзяліцца свамі творчымі плянамі.

У самалёт Павал трапіў у апошнюю хвіліну перад вылетам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG