Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страчаным шанцам для Беларусі назваў выбары 28 верасьня генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэйвіс.

“Прэзыдэнт Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьць прапусьціць магчымасьць. Існавала надзея, што нядаўнія выбары стануць паваротным пунктам у добраахвотнай ізаляцыі Беларусі ад рэшты Эўропы. На жаль, гэтага ня здарылася”, - зазначыў Т.Дэйвіс у заяве з нагоды выбараў.

Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы нават не было дазволена назіраць за галасаваньнем, але АБСЭ мела сваіх назіральнікаў і зрабіла выснову, што выбары не адпавядалі эўрапейскім стандартам. “Як сябар беларускага народу я глыбока расчараваны, аднак усё яшчэ спадзяюся, што неўзабаве беларусы будуць мець магчымасьць удзельнічаць у сапраўды свабодным і справядлівым галасаваньні”, - заявіў Т.Дэйвіс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG