Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Фэрэра-Вальднэр заклікае ўлады Беларусі да дыялёгу


Камісар па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва, Бэніта Фэрэра-Вальднэр, зрабіла заяву аб выбарах у Беларусі.

"У апошнія месяцы мы ўбачылі і прывіталі некаторыя пазытыўныя зрухі ў Беларусі, у тым ліку вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і запрашэньне АБСЭ/БДІПЧ да назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі 28 верасьня”, – гаворыцца ў заяве.

Б.Фэрэра-Вальднэр прыняла да ўвагі папярэднія высновы Місіі па назіраньні за выбарамі (МНВ) АБСЭ/БДІПЧ, якія ўтрымліваюць “як пазытыўныя індыкатары, так і некаторыя нэгатыўныя элемэнты”.

Сп-ня Фэрэра-Вальднэр зазначае, што “вельмі важна, каб Місіі быў дазволены поўны доступ да далейшых стадыяў выбарчага працэсу, і мы будзем ўважліва вывучаць Выніковы даклад МНВ”.

Яна заклікала ўрад Беларусі ўступіць у дыялёг з АБСЭ/БДІПЧ наконт таго, якім чынам ажыцьцявіць іх рэкамэндацыі:

“Цяпер для Эўразьвязу важна падумаць, як нам найлепш разьвіваць адносіны зь Беларусьсю, яе ўрадам і яе народам. Гэтае разьвіцьцё адносінаў павінна ўключаць шляхі ўмацаваньня павагі да дэмакратычных прынцыпаў, вяршэнства права і правоў чалавека ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі Беларусі."

XS
SM
MD
LG