Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША расчараваны выбарамі


ЗША расчараваныя тым, што беларускія парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў істотнай ступені не адпавядалі міжнародным стандартам і што беларускі ўрад ня выканаў абавязаньня адносна празрыстага падліку галасоў.

ЗША расчараваныя тым, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі 28 верасьня ў значнай ступені не адпавядалі міжнародным стандартам, і тым, што ўлады Беларусі ня здолелі стрымаць абяцаньні аб празрыстым падліку галасоў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскага дзярждэпартамэнту Шона Маккормака.

“Згодна з папярэдняй справаздачай АБСЭ, правядзеньне выбараў не адпавядала стандартам АБСЭ, нягледзячы на нязначныя паляпшэньні. У прыватнасьці, нэгатыўна быў ацэнены падлік галасоў прыблізна на палове ўчасткаў, дзе прысутнічалі назіральнікі ад АБСЭ. Сярод праблемаў называюцца недапушчэньне назіральнікаў да працэсу падліку галасоў, разыходжаньні ў зарэгістраванай колькасьці выбарцаў і колькасьці зафіксаваных галасоў, а таксама відавочная фальсыфікацыя галасоў”, - гаворыцца ў заяве.

Злучаныя Штаты ўхваляюць дзеяньні паасобных грамадзянаў і прадстаўнікоў палітычных партыяў, якія поўнасьцю ўдзельнічалі ў выбарах. Адзначаецца, што дэманстрацыя пасьля заканчэньня выбараў прайшла мірна і карэктна.

Злучаныя Штаты маюць намер падтрымліваць дыялёг з уладамі і народам Беларусі. “Мы заахвочваем улады ужыць захады, каб выканаць міжнародныя абавязаньні Беларусі ў датрыманьні дэмакратычных свабодаў, улучна з правядзеньнем сапраўды альтэрнатыўных выбараў, і ў большай павазе да міжнародна прызнаных правоў чалавека. Такія захады неабходныя для істотнага паляпшэньня дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусьсю“.

XS
SM
MD
LG