Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пакуль барацьба ідзе за загадзя вызначаны нуль”


Палітрада аб’яднаных дэмакратычных сілаў разам з кандыдатамі ў дэпутаты з адзінага сьпісу вырашылі ўдзельнічаць у выбарах. А.Лукашэнка пагражае Захаду адмовай ад дыялёгу. ТЭМА ДНЯ.


КОЛЬКІ АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ СТАНЕ ДЭПУТАТАМІ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Яраслаў Берніковіч прапанаваў Берніковіч прапанаваў старшыні аблвыканкаму зьняцца з выбараў


Я лічу, што добраахвотнае зьняцьцё сваёй кандыдатуры дапамагло б губэрнатару застацца ў вачох выбарцаў сумленным чалавекам”, — мяркуе Яраслаў Берніковіч.




Д.Мельянцоў: “І байкот, і ўдзел у выбарах вядуць да легітымацыі рэжыму”


Калі апазыцыя байкатуе выбары, яна дазваляе ўладам не фальсыфікаваць на ўчастках, бо выбары будуць безальтэрнатыўныя. Тады, хутчэй за ўсё, справаздача назіральнікаў АБСЭ будзе станоўчай, і гэта прывядзе да прызнаньня выбараў.




Г.Ягорава:"Няхай кожны сам вырашыць”


Сярод 5 кандыдатаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якія датэрмінова зьняліся з выбараў у Менску, Ганна Ягорава — наймаладзейшая. Лічыць, што менавіта перашкоды з боку ўлады змусілі яе адмовіцца ад удзелу ў выбарах:

В.Палякоў: “Атрымалася горш, чым магло быць”

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў заявіў “Свабодзе”, што рашэньне АДС не байкатаваць выбары лічыць слабым.



С.Суднік: “Сябры АДС - наіўныя і зялёныя”

“На мой погляд, сябры АДС выявілі сябе ў дадзены момант абсалютна наіўнымі і зялёнымі. Не баюся, калі пакрыўдзяцца, але каб трошкі іх падмаляваць, то могуць быць і чырвона-зялёнымі", - гаворыць былы кандыдат у дэпутаты па Лідзкай акрузе № 54, сябра Партыі БНФ Станіслаў Суднік.



А.Лукашэнка: “Мы скачам пад дудку назіральнікаў”


“Выбарчым органам прыйшлося, мякка кажучы, заплюшчыць вочы на некаторыя хібы ў афармленьні дакумэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты для таго, каб у выбарах змагла ўзяць удзел максымальна магчымая колькасьць кандыдатаў”, — распавёў А.Лукашэнка, выступаючы на нарадзе, прысьвечанай выбарам.

Ахвотных стаць дэпутамі становіцца менш

Барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягваюць 270 чалавек. Гэтую лічбу Свабодзе назваў сёньня сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, з выбарчай гонкі здымаюцца не толькі прадстаўнікі апазыцыі, але і іншыя кандыдаты.

Па сьпісу аб’яднаных дэмакратычных сіл барацьбу працягваюць 69 чалавек. Гэтыя дадзеныя Радыё Свабода прывёў кіраўнік інфармацыйнага цэнту АДС Юры Пацёмкін.


***

АДС будзе канцэнтраваць высілкі на тым, каб арганізаваць кантроль за падлікам галасоў выбарнікаў, каб прад’явіць доказы фальшаваньня вынікаў. А ў тых выбарчых акругах, дзе ў бюлетэнях няма дэмакратычных кандыдатаў, агітаваць за няўдзел выбарнікаў у галасаваньні.

У дзень асноўнага галасаваньня, 28 верасьня, апазыцыя плянуе правесьці акцыю пратэсту супраць таго, што прадстаўнікоў дэмсілаў не ўключылі ў выбарчыя камісіі, а таксама супраць фальшаваньня вынікаў галасаваньня.

Тым часам Аляксандар Лукашэнка прыгразіў Захаду, што адмовіцца ад дыялёгу, калі той не прызнае выбары ў Палату прадстаўнікоў.

“Калі ўжо і гэтым разам выбары акажуцца “недэмакратычнымі”, мы зь імі спынім усялякія размовы”, — заявіў А.Лукашэнка. Ён зазначыў, што выбарчая кампанія праходзіць “па паняцьцях Захаду і ЗША”.

Гаворачы пра апазыцыю, кіраўнік дзяржавы заявіў: “Ня трэба думаць, што апазыцыя тут рване дужа. Можа, і добра было б, калі б хто зь іх перамог, але гэта вырашыць народ”.

Спадар Лукашэнка заўважыў, што “гэтыя выбары арганізаваныя як ніколі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG