Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Ягорава:"Няхай кожны сам вырашыць”


Сярод 5 кандыдатаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якія датэрмінова зьняліся з выбараў у Менску, Ганна Ягорава — наймаладзейшая.


Вылучалася ў сталіцы па Паўднёва-Заходняй акрузе № 99. Наконт рашэньня АДС пра неабавязковы байкот выбараў кажа:

“Я перакананая, што гэта разумнае рашэньне. Што кожны кандыдат, мяркуючы па сваіх асабістых адчуваньнях, ці гатовы ён ісьці да канца, павінен сам вырашаць, ці варта здымацца альбо заставацца ў гонцы за мандат. Насамрэч гэта па-справядліваму. Няхай кожны сам вырашыць”.

Ганна Ягорава скончыла геаграфічны факультэт БДУ, цяпер навучаецца ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. У АГП займаецца моладзевымі праблемамі. Лічыць, што менавіта перашкоды з боку ўлады змусілі яе адмовіцца ад удзелу ў выбарах:

“Перадусім хачу адзначыць, што было непрыемнае для мяне рашэньне. Мая праграма ўсё ж тычылася вырашэньня праблемаў маладых людзей. Але ўлады не далі магчымасьці правесьці агітацыйную кампанію. Другі крок да адмовы — забарона на друкаваныя матэрыялы. Менавіта пасьля гэтага я зразумела, што няма сэнсу працягваць барацьбу. Вырашыла выказаць свой пратэст публічна і адмовіцца”.

XS
SM
MD
LG