Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.


Як гаворыцца ў справаздачы, дзясяткі людзей загінулі ў выніку абстрэлаў грузінскімі войскамі гораду Цхінвалі і расейскімі войскамі гораду Горы. На пачатку цяперашняга канфлікту пасол Расеі ў Грузіі Вячаслаў Каваленка заяўляў, што ў Цхінвалі загінулі прынамсі 2000 мірных жыхароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG