Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Б.Хамайду затрымалі трэці раз за тры дні


Як учора ды заўчора, распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы зноў пратрымалі ў Чыгуначным РАУСе каля дзьвюх гадзін.

Паводле апазыцыянэра, міліцыянты агледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Забраўшы некалькі асобнікаў газэты “Курьер из Витебска”, спадара Хамайду адпусьцілі — і гэтым разам без складаньня пратаколу.

Барыс Хамайда кажа, што ў пастарунку яго чарговы раз папярэдзілі, каб ён спыніў распаўсюд незалежнага друку на час “Славянскага базару”, інакш яго будуць затрымліваць штодня. Але распаўсюднік не пагадзіўся “ўзяць адпачынак”: як толькі яго адпусьцілі з пастарунку, ён зноў падаўся на звыклае месца каля “сіняга дому”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG