Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае тэлебачаньне паказвае дакумэнтальны сэрыял “Сетка”, скіраваны супраць апазыцыі і Захаду. Як паўплывае прапаганда на настроі ў грамадзтве перад выбарамі?

А.Кароль: “Фільм скіраваны найперш супраць ЗША”

Палітоляга, галоўнага рэдактара газэты “Новы час” Аляксея Караля новы прапагандысцкі твор БТ ня ўразіў.


“Сетка” — гэта рэакцыя на моц і дзеяньні апазыцыі”

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, як і большасьць апытаных намі палітыкаў, пра фільм “Сетка” шмат чуў, але сам яго не глядзеў — ня мог памяняць яго на футбольныя баталіі.


Апанэнтам слова не даваць!

Напярэдадні значных палітычных падзеяў у Беларусі традыцыйна ўзмацняецца прапагандысцкі ціск на электарат. Як нараджалася форма “палітычнага вадэвілю” у сучаснай Беларусі і якія яна перасьледуе мэты?


“Няма адзінага цэнтру, з якога кіруецца ідэалягічная праца”

"Такія фільмы могуць паказаць і ўлетку, калі ў гэтым няма вялікага прапагандысцкага значэньня. Як толькі фільм зьняты, дык яны яго і паказваюць”.




"Спадзяюся, што кіно застанецца кіно, а жыцьцё будзе разьвівацца па законах"

"Хацелася б супакоіць таварышаў, што нічога супрацьпраўнага мы арганізоўваць не зьбіраемся. І мы будзем працаваць роўна, строга ў межах беларускага заканадаўства”.


БТ думала паказаць “Звычайнага прэзыдэнта”

“Гэты фільм ніколі ня быў забаронены да шырокага паказу... І разглядаўся ён з пункту гледжаньня — як годна адказаць аўтару. На той момант прыйшлі да думкі: палемізаваць з кожным кадрам гэтага фільму — гэта не тэхналягічна”.


“Машына прапаганды працуе на самазаводцы”

Палітык Мікола Статкевіч неаднойчы аказваўся сярод герояў прапагандысцкіх стужак, якія паказваюцца на беларускіх тэлеканалах. "Нашая ўлада – вялікая панікёрша і перастрахоўшчыца", - гаворыць ён.


Ю. Хашчавацкі: “Фільм “Сетка” -- прапагандысцкая папса”


“Вядоўца не глядзіць у кадр, безупынна адводзіць вочы ўбок. Адразу ж ствараецца ўражаньне, што ён хітруе, крывадушнічае, адкрыта ў вочы гледачу не заглядвае. Мог бы паказаць інтэрвію, у якім суразмоўцы вядоўцы ў прынцыпе не разумеюць таго, пра што гавораць. Гэта хоўм-відэа хлопцаў, якія нічому не навучыліся".


Ю. Азаронак — хросны бацька палітычнага вадэвіля

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году рэжысэр Юры Азаронак дэбютаваў на БТ са стужкай “Нянавісьць. Дзеці ілжы”, скіраванай супраць Беларускага Народнага фронту і Зянона Пазьняка.



За тры месяцы да парлямэнцкіх выбараў дзяржаўнае тэлебачаньне пачало паказ шматсэрыйнага прапагандысцкага фільму "Сетка", у якім спрабуе скампрамэтаваць дэмакратычную апазыцыю, абвінаваціўшы яе ў сувязях з заходнімі гуманітарнымі арганізацыямі, у тым ліку ў атрыманьні фінансаваньня з-за мяжы.

Аўтары фільму не даюць слова тым, каго крытыкуюць.

Паказ на Беларускім тэлебачаньні прапагандысцкага фільму “Сетка”, на думку назіральнікаў, сьведчыць, што ўлады не зьбіраюцца мяняць ужо адпрацаваныя ўмовы выбарчай кампаніі.



Навошта БТ запускае прапагандысцкія фільмы?

Што хочуць давесьці аўтары фільму тэлегледачам? Навошта ўлады палітызуюць восеньскія выбары? Ці можа даць жаданы эфэкт такі палітычны піяр?


“Сетка”, якую спляло БТ

Паказ на Беларускім тэлебачаньні першай часткі прапагандысцкага фільму “Сетка”, на думку назіральнікаў, сьведчыць, што ўлады не зьбіраюцца мяняць ужо адпрацаваныя ўмовы выбарчай кампаніі.


Былы дырэктар НДІ: БТ хлусіць

Беларуская тэлевізія абвінаваціла амэрыканскі Нацыянальны дэмакратычны інстытут у арганізацыі “падрыўной дзейнасьці” ў Беларусі. З гэтай нагоды мы пагаварылі з былым дырэктарам НДІ Нэлсанам Ледзкі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG