Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Няма адзінага цэнтру кіраваньня ідэалягічнай працай”


Намесьнік Старшыні БНФ Алесь Міхалевіч фільм “Сетка” ў эфіры БТ не глядзеў. Але паплечнікі запісалі гэты твор на відэа, і Міхалевіч меў магчымасьць зь ім азнаёміцца


Міхалевіч: “Беларуская грамадзтва падзеленае на тры часткі. Першыя – тыя, хто ў такія фільмы вераць і лічаць, што апазыцыя працуе супраць беларускага народу, другая частка ў такое ніколі ня верыць і на іх такія фільмы ў прынцыпе не паўплываюць, і трэція – якія пакуль ня ведаюць, каго яны падтрымліваюць, ня вырашылі, за каго будуць галасаваць. Ну і на такіх людзей, нават калі яны выпадкова ўключаць БТ, нейкі мінімальны ўплыў гэта будзе аказваць.

Я як апазыцыйны палітык дастаткова часта падчас выбарчых кампаніяў чуў такія пытаньні – “ці вас фінансуюць ЗША? Ці вы прадаліся Захаду?” І гэта ёсьць вынікам такой прапаганды, якая не вельмі эфэктыўная, але – вада камень точыць, і нават такія фільмы дасягаюць пэўнага эфэкту.”

Цыганкоў: “Улічваючы абставіны, у якіх зьявіўся гэты фільм – футбол, лета – ці можна сказаць, што ў беларускім кіраўніцтве няма адзінай стратэгіі наконт прапагандысцкіх дзеяньняў? Адны, відаць, лічаць, што такія фільмы трэба даваць ці ня кожны дзень, а іншыя мяркуюць, што такія фільмы варта ставіць у адзін час з футболам, каб іх ніхто не бачыў?”

Міхалевіч: “Я упэўнены, што няма адзінага цэнтру, з якога кіруецца ідэалягічная праца. Гэта цалкам розныя людзі, якія кожны па сабе нешта робіць – няма моцнага цэнтру, які над усім трымае кантроль. Таму такія фільмы могуць паказаць і ўлетку, калі ў гэтым няма вялікага прапагандысцкага значэньня. Як толькі фільм зьняты, дык яны яго і паказваюць”


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG