Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнікаў “жывога шчыта” будуць судзіць 19-га


19-га чэрвеня ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе пачнецца працэс над супрацоўнікамі ДАІ Генадзем Дарагакупцом і Аляксеем Ліхтаровічам, стваральнікамі гэтак званага “жывога шчыта”.



Паводле сьледзтва міліцыянты дзейнічалі насуперак закону, калі спынілі аўтамабілі на шашы Мікашэвічы-Менск і паставілі іх ўпоперак дарогі, каб спыніць нецьвярозага кіроўцу. У выніку інцыдэнту пацярпелі людзі.

Судзіць супрацоўнікаў ДАІ будзе судзьдзя Ірына Майко.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 2-га сакавіка. Толькі праз два тыдні пракуратура завяла крымінальную справу супроць міліцыянтаў, а справа супроць нецьвярозага кіроўцы Рамана Менцюка была заведзеная яшчэ праз некалькі дзён. За гэты час Раман Менцюк зьнік і зараз знаходзіцца ў вышуку.

XS
SM
MD
LG