Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклапочаная “справай 14-ці”


Ганс-Ёган Шміт, кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску
Ганс-Ёган Шміт, кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску

Пра гэта паведаміў “Свабодзе” кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт, які знаходзіцца зь візытам на Магілёўшчыне.


“Я магу спасылацца на пазыцыю, прынятую нядаўна краінамі, якія ўваходзяць у склад АБСЭ. Яны прынялі рэзалюцыю, у якой выказалі занепакоенасьць у сувязі з гэтым працэсам. Наш офіс сочыць за разьвіцьцём гэтай судовай справы таксама з увагай і заклапочанасьцю. Мы праінфармуем АБСЭ пра тое, што адбываецца. Беларусь зьяўляецца таксама часткай гэтай арганізацыі. Мы працуем не арбітрам, гэта не магчыма. Мы так сказаць як мост, мы зьяўляемся назіральнікамі”, - зазначыў кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт”.

Нагадаем, што сёньня ў Менску пачаўся суд над трыма абвінавачанымі ў справе, якую называюць “справай 14-ці”: Паўлам Вінаградавым, непаўналетнім Максімам Дашуком і прадпрымальнікам Міхаілам Субачам.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да грубага парушэньня грамадзкага парадку. Раней 9 чалавек суд пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі, а Андрэя Кіма — пазбаўленьнем волі на паўтара году.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG