Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа студэнт выступіць за адкліканьне дэпутата?


Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, якія паставілі подпісы пад патрабаваньнем адклікаць дэпутата А.Шаўко, былі вымушаны напісаць рэктару тлумачэньні, паведамляе БелаПАН.


Кампанію па адкліканьні дэпутата арганізавалі мясцовыя прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Падставай для адкліканьня стала адмена сацыяльных льготаў, у тым ліку і для студэнтаў, за якую прагаласаваў у парлямэнце дэпутат.

Як паведаміў гомельскі актывіст Пётар Кузьняцоў, за адкліканьне дэпутата паставілі свае подпісы 60 студэнтаў Гомельскага ўнівэрсытэту. Стала вядома, што копія гэтага сьпісу трапіла ва ўнівэрсытэт з гарвыканкаму, і 28 сакавіка студэнты былі выкліканыя да дэкана філялягічнага факультэту на размову.

“Іх прымусілі даць пісьмовыя тлумачэньні, чаму яны ўдзельнічалі ў кампаніі па адкліканьні дэпутата. Пакуль невядома, ці будуць супраць іх скарыстаныя нейкія рэпрэсіўныя дзеяньні”, паведаміў П.Кузьняцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG