Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене пратэставалі супраць прыезду рэктара Шымава <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Прадстаўнікі Аўстрыйскага нацыянальнага зьвязу студэнтаў сёньня сустракалі ўдзельнікаў венскай канфэрэнцыі “Беларусь у Эўропе: эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг”.


Студэнты стаялі з плякатам “Спыніць палітычна матываваныя выключэньні” і карыкатурамі.

Менавіта ў Вене зараз вучыцца скандальна выключаная з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяна Хома. У 2005 годзе яна ўдзельнічала ў зьезьдзе эўрапейскага студэнцкага зьвязу ў Францыі і была выключаная за тое, што паехала туды без дазволу рэктара. Студэнты, якія стаялі ў пікеце, паводле рашэньня арганізатара канфэрэнцыі атрымалі слова і ў залі. Яны заклікалі прысутных крытычна паставіцца да выступу прафэсара Шымава. І хаця аўдыторыя слухаць выступ не адмовілася, выступаць рэктару Шымаву прыйшлося на фоне лёзунгу пратэсту супраць перасьледу студэнтаў.

У сваім сёньняшнім камэнтары для Радыё Свабода рэктар У.Шымаў сказаў, што ён дзейнічаў у адпаведнасьці з законам аб вышэйшай адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку і што Т.Хома працягвае выкарыстоўваць свой выпадак , каб “насіць сарафан палітычна рэпрэсаванай”.



Галоўная дыскусія на канфэрэнцыі прысьвечаная стану палітычных і эканамічных элітаў Беларусі , пошукам грунту для дыялёгу ўладаў і грамадзянскай супольнасьці, а таксама праектам супрацоўніцтва заходніх інвэстараў зь Беларусьсю. Так, кіраўнік афіцыйнага аналітычнага цэнтру ЭКАОМ Сяргей Мусіенка ў сваім выступе прапанаваў у якасьці такога праекту ўзьвядзеньне пад Баранавічамі манумэнта ахвярам Першай Сусьветнай вайны, па прыкладзе лініі Сталіна. Падставай меў бы стаць факт, што ў гэтых мясьцінах некалі праходзіла лінія фронту, дзе палеглі і шмат ахвяраў з 12 аўстрыйскага корпуса.

Прафэсар Леанід Заіка быў бліжэйшым да сучаснасьці і назваў тры галоўныя пункты, якія, на яго думку, могуць зацікавіць аўстрыйскі бізнэс у Беларусі: нафтапрадукты, угнаеньні, малако. На думку Заікі, калі сёньня замежны інвэстар разумна ўкладзе ў эканоміку Беларусі 20 тысяч эўра,то праз 7-8 гадоў гэта будзе мільён.

Практычна ўсе ўдзельнік канфэрэнцыі з аўстрыйскага боку дэманстравалі сваю дасьведчанасьць пра апошнія падзеі ў Беларусі. Спадар Дутлік, кіраўнік інфармацыйнага офісу Эўракамісіі ў Вене ізноў нагадаў, што Эўразьвяз чакае вызваленьня А.Казуліна і што патрабаваньне вызваленьня ўсіх палітвязьняў не адклікаецца і не можа быць зьмененае.

І яшчэ пра сымбалічны фон канфэрэнцыі. Размова пра шляхі каапэрацыі і дыялёгу праходзіць у будынку Аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі разам з выставай фотаплякатаў Алены Адамчык “Беларускі”. Сьцяг ля стала прэзыдыюму мне спачатку здаўся беларускім – толькі на самой справе гэта было палотнішча сьцягу аўстрыйскага, дзе камбінацыя палосак чырвона-бела-чырвоная.




Пікет перад пачаткам канфэрэнцыі




Выступ рэктара У.Шымава на фоне лёзунгу з пратэстам







Прадстаўнік АБСЭ чытае студэнцкую ўлётку

>Фота: Тацяна Аляксеева
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG