Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яцэк Пратасевіч называе ўчорашнія затрыманьні “дэспатычнымі”


Кіраўнік дэлегацыі ў дачыненьнях з Беларусьсю Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч ад імя дэлегацыі асудзіў учорашнія арышты беларускіх грамадзянаў.


Удзельнікі была затрыманыя ў Менску падчас мірных дэманстрацыяў, прымеркаваных да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве, зь якой сёньня выступіў дэпутат Эўрапейскага парлямэнту.

У гэтым дакумэнце таксама напісана: “Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх актывістаў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Гэтыя дэспатычныя затрыманьні і палітычна матываваны перасьлед разам з тым, што Аляксандр Казулін працягвае знаходзіцца ў зьняволеньні, супярэчаць нядаўнім выказваньням беларускіх уладаў наконт іх гатоўнасьці палепшыць дачыненьні з Эўрапейскім Зьвязам.

Урад Беларусі вельмі добра ведае, што вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў з’яўляецца адной з галоўных умоваў аднаўленьня дачыненьняў Эўразьвязу з Беларусьсю ў рамках Эўрапейскай палітыкі суседзтва. Таму ён мусіць зрабіць канкрэтныя і рашучыя крокі ў гэтым кірунку”.

XS
SM
MD
LG