Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як адзначылі Дзень Волі ў рэгіёнах?


Баранавічы, Горадня, Воранава, Ліда, Віцебск, Магілёў


У Баранавічах затрымалі 14 удзельнікаў сьвяткаваньня, якія сабраліся на плошчы ў цэнтры гораду і са сьцягамі накіраваліся да крыжа пацярпелым ад рэпрэсіяў.

У Горадні ў парк імя Жылібэра прыйшлі некалькі дзесяткаў актывістаў, але іх там ужо чакала міліцыя. Міліцыянты папярэдзілі ўсіх аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Актывісты пакінулі парк і ўсклалі кветкі да памятных дошак паўстанцам Кастуся Каліноўскага і да шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі.

Актывісты зь Ліды ўсклалі кветкі на магіле былога Міністра ўнутраных спраў БНР Кіпрыяна Кандратовіча ў Воранаве.

У Віцебску актывісты дэмакратычных сілаў усклалі кветкі да помніка Уладзімеру Караткевічу. Міліцыянты назіралі за ўдзельнікамі акцыі, але нікога не затрымлівалі.

Аднак раней сябры КХП БНФ Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк, якія выйшлі на плошчу Волі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, адразу былі затрыманыя. Іх зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і арыштавалі на 8 сутак. Затрыманага зь бел-чырвона-белым сьцягам сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку арыштавалі на 10 сутак. Актывістка Алена Залеская аштрафавана на 700 тысяч рублёў за тое, што выйшла ў цэнтар Віцебску зь бел-чырвона-белым шалікам на шыі. Аштрафавалі таксама Антаніну Піванос, якая трымала ў руках белы ручнік з вышытай чырвонымі ніткамі малітвай “Ойча наш”. Затрымалі таксама ў Віцебску Барыса Хамайду, за тое, што быў у чырвона-белым шаліку, яго будуць судзіць 1 красавіка.

У Магілёве актывісты ўсклалі кветкі да будынка, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Міліцыянты заптарабавалі разыйсьціся.
Пазьней міліцыянты канфіскавалі 370 асобнікаў газэты “Магілёўскі час”, прысьвечанай Дню волі. Падчас распаўсюду “Магілёўскага часу” міліцыянты затрымалі некалькіх актывістаў, але потым адпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG