Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: заяўнікаў мітынгу да Дня Волі папярэдзілі


Сёньня ўвечары да слонімскага актывіста Алеся Масюка прыехалі міліцыянты, каб папярэдзіць, што ладзіць акцыю з нагоды 25 сакавіка недапушчальна.


Мясцовыя ўлады не дазволілі праводзіць мітынг, прымеркаваны да 90-х угодкаў БНР. Заяўкі падавалі тры актывісты, у ліку якіх быў і А.Масюк. Ён пазнаёміўся з паперай міліцыянтаў, але расьпісвацца ў ёй адмовіўся.

З гэтай жа мэтай міліцыянты наведалі іншых двух заяўнікаў мітынгу — Івана Шэгу і Івана Бедку. Першы зь іх адмовіўся расьпісвацца за міліцэйскае папярэджаньне, а другога міліцыянты не засьпелі дома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG