Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слонімскім раёне адшукалі лёхі палацу Сьлізьняў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Актывісты маладзёвага грамадзкага аб’яднаньня “Гісторыка” плануюць правесьці канцэрт на руінах палацу Сьлізьняў, што ў вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна, з тым каб прыцягнуць увагу да разбуранага помніка.


“Газета Слонімская” паведаміла аб тым, што ў вёсцы Новадзявяткавічы на месцы дзе стаяў палац Сьлізьняў правалілася зямля. Мясцовыя школьнікі адшукалі там падземныя хады.

Вядома, што ў другой палове ХІХ ст. палац яшчэ маляваў Напалеон Орда. Ён быў збудаваны ў стылі рэтраготыкі. Дагэтуль нічога невядома аб лёсе ягоных каштоўнасьцяў: арсенала старадаўняй зброі, каралеўскіх прывілеяў, тэстамэнтаў, а таксама іншых каштоўнасьцяў, якія належылі роду Мялешкаў і Сьлізьняў.

Сябры аб’яднаньня “Гісторыка” плянуюць зладзіць канцэрт у міжнародны Дзень помнікаў і мясьцінаў, які адзначаецца 18 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG