Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: за разбурэньне помніка архітэктуры – штраф


Радыё Свабода, Магілёў За разбурэньне аднаго з самых старых будынкаў Магілёву адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну гораду пакарала прадпрымальніцу Антаніну Абарыну штрафам на шэсьцьдзясят базавых велічыняў – гэта адзін мільён васемсот шэсьцьдзесят тысяч рублёў. Прадпрымальніца мусіць пад наглядам архітэктараў адбудаваць дакладную копію будынку, узьведзенага ў 1790 годзе.

Справу супраць прадпрымальніцы завялі пасьля звароту ў пракуратуру актывістаў Магілёўскага аддзяленьня Беларускага таварыства аховы помнікаў. Актывісты зьвінавацілі бізнэсоўку ў парушэньні закону “Аб захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны”. Пры канцы ліпеня гарадзкі аддзел культуры накіраваў адпаведны пазоў у адміністрацыйную камісію Ленінскага раёну гораду.

У Магілёўскім аддзяленьні Таварыства аховы помнікаў устрымліваюцца камэнтаваць вырак адміністрацыйнай камісіі – спасылаюцца на занятасьць.

На тэрыторыі разбуранага помніка, ад якога засталіся дзьве сьцяны, будаўнічых работ цяпер не вядуць. Пляцоўка абнесена драўляным плотам. Прыкладна за дваццаць мэтраў ад зруйнаванай будыніны аднаўляецца магілёўская ратуша.

• Магілёў: штраф за разбурэньне помніка архітэктуры – 930 тысяч рублёў 30.08.2007

• Магілёў: ад помніка архітэктуры застаўся толькі фасад 25 07.2007
XS
SM
MD
LG