Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнiкi Казуліна заклiкалi да эстафэтнай галадоўкі


Вольга Казуліна, намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч, лідэр сацыял-дэмакратычнай моладзі Алесь Стральцоў і былы палітзьняволены Мікалай Аўтуховіч заклікалі пачаць ад 20 сакавіка эстафэтную галадоўку.


Яе ўдзельнікі патрабуюць вызваленьня з турмы старшыні БСДП(Грамада), былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і спыненьня крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў.

Нагадаем, 10 сакавіка браты Сяргей і Аляксандар Скрабцы пачалі бестэрміновую галадоўку супраць зьняволеньня Аляксандра Казуліна. Да іх далучыліся грамадзкі актывіст Сяргей Галаганюк і былы начальнік сьледчага ізалятара ў Менску Алег Алкаеў.

Пра далучэньне да галадоўкі пратэсту ад 20 сакавіка заявілі Тацяна Ваніна і Мікалай Аўтуховіч.

Паводле Ігара Рынкевіча, галадоўнікі патрабуюць ня толькі неадкладнага вызваленьня А. Казуліна, але й спыненьня крымінальнага перасьледу Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і яшчэ дванаццаці моладзевых актывістаў, якіх
абвінвачваюць за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Пачатак новага этапу галадоўкі прысьвечаны другой гадавіне намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы.

Паводле Ігара Рынкевіча, у Беларусі ня дзейнічаюць прававыя аргумэнты для спыненьня перасьледу ўладамі палітычных апанэнтаў, таму толькі ўсеагульная салідарнасьць з палітзьняволенымі дазволіць іх вызваліць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG