Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміў Сяргей Скрабец, які атрымаў ад Алега Алкаева электронны ліст.


“Я падтрымліваю вас у вашай галадоўцы і далучаюся да яе. Я лічу, затрыманьне, арышт і прысуд Аляксандру Казуліну незаконнымі. Гэта і падштурхнула мяне далучыцца да вашай галадоўкі”, — гаворыцца ў электронным лісьце, які Алег Алкаеў даслаў Сяргею Скрабцу.

А ў інтэрвію нашаму радыё спадар Алкаеў адзначыў:

“Я заўсёды прыхільнік радыкальных захадаў, так бы мовіць, зьнешніх праяваў, а ня проста асуджэньня ў думках. Я іншых спосабаў узьдзеяньня на беларускія ўлады, шчыра кажучы, і ня ведаю”.

10 сакавіка былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец і яго брат Аляксандар пачалі галадоўку з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.

Алег Алкаеў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. Больш як 30 гадоў прапрацаваў у сыстэме выкананьня пакараньняў. На пачатку 1990-х гадоў пераехаў з Казахстану ў Беларусь. Быў начальнікам СІЗА-1 у Менску. Адзін з асноўных сьведкаў у справе аб выкраданьні палітыкаў. Эміграваў у Нямеччыну, баючыся помсты беларускіх спэцслужбаў. Цяпер жыве ў Бэрліне. Аўтар кнігі “Расстрэльная каманда”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG