Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняты зварот да Рады ААН у правах чалавека


Зварот ухвалены на паседжаньні грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, якое адбылося ў Сядзібе БНФ.


У ім гаворыцца, што пазыцыя Рэспублікі Беларусь у сфэры захаваньня правоў чалавека ня стала прагрэсіўнай.

На паседжаньні грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, якое адбылося ў Сядзібе БНФ, прыняты зварот да дзяржаваў-сяброў Рады ААН у правах чалавека, а таксама да ўрадаў і народаў сьвету і людзей добрай волі.

“Рэпрэсіі з боку рэжыму працягваюцца, улады ламаюць лёсы дэмакратычным актывістам, многім беларускім грамадзянам. Улады ўпарцяцца ў нежаданьні прызнаць незаконнасьць крымінальнага асуджэньня экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і вызваліць яго і іншых беларускіх палітзьняволеных”, – гаворыцца ў звароце.

Таксама тут выказваецца заклапочанасьць дзеяньнямі ўладаў, скіраванымі на зьнішчэньне індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

“Крымінальны перасьлед дэмакратычных актывістаў, як і ранейшыя гвалтоўныя зьнікненьні палітычных апанэнтаў у Беларусі, пры пэўных абставінах могуць быць прызнаныя злачынствамі супраць чалавечнасьці. У гэтай якасьці яны падпадаюць пад юрысдыкцыю міжнароднага крымінальнага права”, – гаворыцца ў звароце.

Камісія заклікала Раду ў правах чалавека ААН аказаць дапамогу ў арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва па пераадоленьні практыкі перасьледу за палітычныя погляды ў Беларусі. Таксама яна заклікае разгледзець пытаньне аб прызнаньні палітычных апанэнтаў дзейнага рэжыму, вязьняў сумленьня, ахвярамі пэўных злачынстваў з боку дзяржавы, а таксама зрабіць усё неабходнае для хутчэйшага вызваленьня палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG