Слухаць

Цяпер у эфіры

Вольная студыя

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Правакатары з мандатамі

23.06.2009 17:15

Групу маладзёнаў, якія бралі ўдзел у Кангрэсе эўрапейскага выбару 20 чэрвеня, арганізатары назвалі правакатарамі. Хто гэтыя людзі?

Інцыдэнт з маладымі ўдзельнікамі кангрэсу стаў ледзь не асноўнай навіной, якая абмяркоўвалася ў мэдыях. Бальшыня гэтых дэлегатаў сядзелі ў першых шэрагах. Як толькі фотакарэспандэнты пачалі іх здымаць, яны пачалі прыкрывацца газэтамі і абражаць карэспандэнтаў. Асобныя былі нападпітку. Калі арганізатары спыталі іх мандаты, яны засьмяяліся. Тады падышоў Сяргей Скрабец і сказаў, што гэта былі дэлегаты ад незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода”.

Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец
“Там пару радоў былі пустыя, ніхто іх не займаў. І я сказаў адной з маіх дэлегацый, каб маладыя хлопцы занялі гэтыя месцы. Але там былі хлопцы, бацькі якіх займаюцца бізнэсам, і самі некаторыя былі бізнэсоўцы. І яны не былі гатовыя да таго, што іх будуць фатаграфаваць. Каб не нашкодзіць сваім бацькам, яны не хацелі, каб іх твары былі ў апазыцыйных мэдыях. Усяго толькі. Яны былі нявопытныя, бо можна было сесьці недзе ў закутках у залі, каб не было бачна. Але яны не чакалі, што будуць здымаць. Таму яны прыкрыліся. А тыя, якія сварыліся з карэспандэнтамі, былі правакатарамі. Я іх ня ведаю. У іх нашых пасьведчаньняў не было”.

Але чаму тады ня вывелі з залі гэтых асобаў? Спадар Скрабец сказаў:

“Відавочна, што трэба было б вывесьці гэтых двух хлопцаў, якія ўсё і справакавалі. Але ня вывелі, ня ведаю чаму. Я аховай не займаўся. Але гэтая сытуацыя была на адну хвіліну. І яны адразу супакоіліся. Я нават ня ведаў, што яны пілі гарэлку. Бо я ня бачыў і паху не адчуў, калі падышоў разьбірацца. Я дагэтуль ня ведаю, былі яны п’яныя ці не. Можа, стаміўся той хлопец, які заснуў. Гэта, натуральна, была правакацыя”.

Вячаслаў Сіўчык, які сядзеў у прэзыдыюме, кажа, што гэтыя дэлегаты не прадстаўлялі аргкамітэт руху салідарнасьці “Разам”. Але ўсе яны мелі мандаты.

“Гэта былі дзьве групы людзей. Адна група сядзела побач з Дранчуком. Другая сядзела па цэнтру. Разам іх было 30—35 чалавек. Але калі б гэта былі мае дэлегаты, натуральна, былі б прынятыя адпаведныя меры. Я ж ня маю дачыненьня да Дранчука і фракцыі Скрабца. Падчас майго выступу цэнтральная група спрабавала проста сарваць мой выступ. Дзеяньні іх былі сэнсоўнымі, у іх быў лідэр”.

Цімафей Дранчук, які вылучаў Сяргея Скрабца патэнцыйным прэтэндэнтам на кандыдата ў прэзыдэнты, патлумачыў:

“Наколькі я разумею, гэта група людзей, якая зьявілася, калі скончылася афіцыйная рэгістрацыя, і неяк зарэгістравалася. Прычым дагэтуль ня высьветлена, у якой з трох груп яна была зарэгістравана. У любым выпадку гэта была нечая правакацыя”.

Паводле Міколы Статкевіча, пасьля кангрэсу было праведзена своеасаблівае расьсьледаваньне. Гэтыя людзі спрабавалі зарэгістравацца ад “Народнай грамады”. Аднак там квота была ўжо выбрана, і яны зарэгістраваліся ад партыі “Свабода” Сяргея Скрабца. Яны нібыта ішлі па лініі адной моладзевай арганізацыі, якая зараз супрацоўнічае з рухам “За свабоду”. Спадар Статкевіч лічыць, што гэта была правакацыя супраць кангрэсу і яго асабіста.

“Я калі выйшаў, то ўбачыў купку маладых людзей, якія, як мікстуру, давяцца, п’юць без закускі, за кутом палаца МТЗ гарэлку з гарла. Я потым іх убачыў у залі. Калі мне сказалі, што ёсьць нейкія людзі, якія самі чапляюцца да журналістаў, абражаюць іх. І яны селі ня ззаду, а на самым перадзе. Я падышоў, спытаў іх мандаты. Яны паказалі. Партыя “Свабода”. Я сказаў: паводзьце сябе прыстойна. Выводзіць іх адтуль — гэта таксама спрацаваць на правакатараў. На мяне раней пастаянна запускалі, што я дыктатар. А тут бярэ, дэлегатаў выводзіць сілай з кангрэсу. Я сказаў ім сядзець ціха. Яны сядзелі ціха, але пазіравалі. Галаву на грудзі схілялі, што галаву не трымаюць, сьпяць”.

Актывіст руху “За свабоду” Аляксей Кавалец заявіў, што маладзёны з кангрэсу ня маюць ніякага дачыненьня да руху.

“Гэтыя людзі аблажаліся і цяпер хочуць, ня ведаю зь якіх прычынаў, абгадзіць Мілінкевіча. Добра, што гэтая пена зараз вылезла”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Валентин
23.06.2009 17:07
Напрасные оправдания. Лучше этого не делать - выглядит глупо и неубедительно.

Імя:: Halina Горад:: Vitebsk
23.06.2009 17:57
Спадар Статкевіч не змог справіцца з дзвума правакатарамі, а збіраецца кіраваць краінай.

Імя:: Alex
23.06.2009 17:59
Сьмешна. Гэты кангрэс паказаў як зьбіраліся дэлегаты на яго. І цяперака яго "лідэры" апраўдаваецца))))

Імя:: Антось Горад:: Жуцькавiчы
23.06.2009 18:39
Это всего лишь маленькая недоработка спецуры.Ясно же,что в любой оппозиционной партии есть и провокаторы,и хорошо замаскированные засланцы.

Імя:: антон
23.06.2009 18:52
назбіралі людзей з вуліцы

Імя:: Наталья
23.06.2009 19:10
Милинкевича его же бывшие соратники обгаживают чересчур стартельно. Это бросается в глаза, нечистполтно выглядит и невкусно пахнет. А Млинкевич единственный политик, не играющий в дешевые игры оппов. Он реально оценивает новую политику Европы оградить собственную безопасность от голодных и безработных из постсоветских республик путем экономического сотрудничества и постепенную демократизацию Беларуси, если уж не получилось нахрапом.
Обвинять Милинкевича в новой европейской стратегии все равно что плюнуть в облака, потому что бог дождь послал.
Нравится это кому-то в Беларуси или нет, ЕС преследует свои цели. Реализм в том,чтобы адекватно к этому отнестись. В отличие от господ из БНФ, которые заявили, что пойдут до конца. Только не объяснили, куда пойдут и до чьего конца.

Імя:: Павал2
23.06.2009 19:54
Мілінкевіч ніколі не будзе прэзыдэнтам, бо слабы. А можа Наталі хоча, каб яе мужык хучэй прайшоў па трупах да улады? :))

Імя:: HP
23.06.2009 23:07
Павал2: Мілінкевіч ніколі не будзе прэзыдэнтам, бо слабы.
Гэта правільна... Аднаго моцнага ўжо маем колькі год...

Імя:: Леся
24.06.2009 09:24
Я лічу, што арганізатары Кангрэссу павінны былі не дапускаць п'яных маладзен у залю. Гэта іх недаработка. Статкевіч вельмі хваляваўся, што не дадуць правесці Кангрэс, што не атрымаецца зрабіць усе запланаванае, што будуць нейкія правакацыі з боку гэбні акрамя гэтых п'янтосаў.Ен меў рацыю.
Жахліва, калі чуеш, як дастойныя людзі пачынаюць ганьбіць адзін аднаго. Бачна ж, што гэта гэбаўскія вушы за ўсім тарчаць, бачна каму трэба гэты бруд паміж палітыкамі. Сорамна і за Карняенку, і за Скрабца, і за Панамарова. Скрабцу трэба ўключаць свае мазгі, перад тым, як абвінавачваць з чыіх-та слоў Рух "За свабоду", перад тым, як супрацоўнічаць з такімі людзьмі, як Цімафей Дранчук.Арганізатарам другі раз трэба быць больш пільнымі.

Імя:: Здань
24.06.2009 09:52
Імя:: Наталья

Расейская лухта.

Імя:: Пятрусь
24.06.2009 10:08
Якія ж гэта правакатары, калі ў ніх мандаты?

Імя:: alex
24.06.2009 10:37
Імя:: Здань 24.06.2009 10:52 Імя:: Наталья

Расейская лухта.
_________________

вельмі сьмелы і адэкватны пост

Імя:: Ганна
24.06.2009 10:44
Пятрусь, Вы што зусім наіўны? Беларусь пакуль што гэбаўская вотчына, асабліва зараз, і іх вушы паўсюль. Прафесыйна, ці не яны робяць - гэта ўжо іншае пытанне. Але ж гэтых дзеяцеляў, гэбэшных сексотаў, атрымліваючых грошы ад "структуры" пры лукашэнкаўскім рэжыме пруд прудзі.

Імя:: мясцовы
24.06.2009 11:40
зауседы паутараю ...не столькі нквд неабходна асцярагацца колькі "сваіх" дурняу бо у гб есць выходные адпачынкі а у " сваіх" дурняу ні выходных не адпачынку...

Імя:: мясцовы
24.06.2009 11:46
зауседы казау не столькі нквд патрэбна асцярэгаца колькі "сваіх" дурняу бо у гб есць выходные адпачынкі а у " нашых" дурняу не выходных не адпачынку...

Імя:: антон
25.06.2009 13:48
цяпер зразумела, што Стакевіч не прахадны
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Мультымэдыя

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile