Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску на Кангрэсе эўрапейскага выбару кандыдатам на кандыдата ў прэзыдэнты падтрыманы лідэр БСДП Народная грамада Мікола Статкевіч.


У менскім Палацы культуры МТЗ прайшоў Кангрэс эўрапейскага выбару, які ініцыяваў адзін з лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Мікола Статкевіч. Мерапрыемства падтрымалі асобныя сябры «Эўрапейскай кааліцыі», а таксама кіраўніцтва Партыі БНФ.

У ходзе галасаваньня на кангрэсе адзін з магчымых супернікаў Статкевіча, кіраўнік аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода” Сяргей Скрабец зьняў сваю кандыдатуру. За Статкевіча, паводле арганізатараў, выказалася абсалютная большасьць з 600 дэлегатаў (8 супраць, 22 устрымаліся), што ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG