Тэма дня

Віктар Лукашэнка павялічвае ўплыў?

Фота "Народная воля"

15.07.2008 18:51

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Жадобіна, які дагэтуль быў старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі. Новым кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі стаў Уладзімер Макей. ТЭМА ДНЯ.

Замест Ю.Жадобіна старшынём КДБ Беларусі прызначаны генэрал-маёр Вадзім Зайцаў. Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту – начальнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня.

А. Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Генадзя Нявыгласа 7 ліпеня, раскрытыкаваўшы іх за службовую некампэтэнтнасьць пасьля выбуху ў Менску 4 ліпеня.

Юры Жадобін нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва Ўзброеных сілах ад 1972 году. Скончыў Казанскую вышэйшую танкавую вучэльню, камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў у Маскве. Генэрал-маёр.
 
Ад 1990 па 1999 служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамдзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Беларусі.
 
Ад 1999 году займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных справаў – камандучага ўнутранымі войскамі. Ад 2003 – начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта. У 2007 быў прызначаны старшынём КДБ.

Уладзімер Макей
нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гарадзенскай вобласьці. Закончыў Інстытут замежных моваў, вучыўся ў аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі.
 
З 1980 да 1992 году служыў у войску, у вайсковай контрвыведцы, палкоўнік запасу. З 1993 году – у МЗС Беларусі. З 1996 па 1999  – прадстаўнік Беларусі пры Радзе Эўропы, пазьней начальнік управы агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС. З 2000 – памочнік А.Лукашэнкі.

Вадзім Зайцаў
нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласьці. Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню, акадэмію Фэдэральнай памежнай службы РФ, ваенную акадэмію Генэральнага штабу ўзброеных сілаў РФ. Генэрал-маёр.
 

Працаваў ва ўпраўленьні аховы дзяржаўнай мяжы камітэту памежных войскаў Беларусі, быў начальнікам Пінскага памежнага атраду, ад 2004 году займаў кіраўнічыя пасады ў Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі.

Да прызначэньня старшынём КДБ быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту – начальнікам галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня.

Некаторыя назіральнікі кажуць пра сувязь усіх траіх прызначэнцаў са старэйшым сынам Алякасандра Лукашэнкі, Віктарам Лукашэнкам, які займае пасаду памочніка прэзыдэнта ў Нацыянальнай бясьпецы і уваходзіць у Раду Бясьпекі.

У. Латыпаў: “Макей – чалавек жорсткі” 

Урал Латыпаў працаваў з Уладзімерам Макеем у МЗС і прэзыдэнцкай адміністрацыі. Спадар Латыпаў згадвае, што Макей – прафэсійны дыплямат, які працаваў на складаным і цікавым эўрапейскім кірунку.



В. Сіліцкі: “Макей – гэта Латыпаў зь беларускімі каранямі” 

 

Палітоляг Віталь Сіліцкі мяркуе, што ўсе тры новыя прызначэнцы зьвязаныя з сынам беларускага кіраўніка Віктарам Лукашэнкам, і ўсе тры ў рознай ступені мелі дачыненьне да спэцслужбаў.
 



А. Красуцкі: “Хочацца спадзявацца на пазытыўныя зьмены” 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі мяркуе, што роля новых кіраўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі, апарату Рады Бясьпекі і КДБ вельмі важная, бо структуры, якія яны ўзначальваюць павінны рабіць аналіз, прагназаваць, даваць прапановы па выпрацоўцы рашэньняў.

М. Грыб: Лукашэнка прызначае паводле асабістага даверу 

Гэнэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб зьвяртае ўвагу на тое, што новы дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Юры Жадобін – былы вайсковец, раней быў кіраўніком аховы А. Лукашэнкі.

Глядзіце, хто прыйшоў

Гэта ўжо збольшага постсавецкія, а не савецкія людзі. “Ленін і Сталін – сымбалі нашага народу”, Расея, як адзіны сьвет у акенцы, сацыялізм, як “сьветлая будучыня беларусаў і ўсяго чалавецтва” – гэта ўжо ня іхняе. У Лукашэнкі, пры ўсім яго цынізьме, ва ўсім гэтым ёсьць і доля шчырасьці, гэта частка ягонага жыцьця. А для іх – не.


«Прызначаны чалавек, які ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку» 

В.Костка: " што прызначаны чалавек адносна малады, які раней ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку, уласьцівым для нядаўняга КДБ, што ў сваёй службе ён мог кантактаваць зь Віктарам Лукашэнкам, які таксама служыў памежнікам, — гэта ўсё дастаткова красамоўныя паказчыкі, якія абмінуць увагай немагчыма”.Тое,

А.Фядута: “Макей — гэта перамовы з Захадам” 
 

"Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула, дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам — Уладзімер Макей."

П.Марцаў: “Улада рыхтуецца да выбараў-2011”

"Ідзе агульная тэндэнцыя на ратацыю і амаладжэньне кадраў. Шмат каго неабходна мяняць — хоць бы таму, што ў атачэньні кіраўніка дзяржавы зьявіўся Віктар Лукашэнка. Гэта малады дзяржаўны дзеяч, і, адпаведна, ён набірае сваю каманду. Юры Жадобін вядомы Віктару Лукашэнку яшчэ з часоў працы ў Службе бясьпекі прэзыдэнта, дзе ён займаўся аховай Віктара Лукашэнкі."

А.Кароль: «Лукашэнка хоча палепшыць свой імідж» 

"Гэта супадае з агульнай тэндэнцыяй узмацненьня ўплыву групы тэхнакратаў у складзе ўрадавай групоўкі і пацьвярджае арыентацыю на пэўныя зьмены ў эканамічнай сфэры, пакуль што не палітычнай."

Адміністрацыяй Лукашэнкі будзе кіраваць кадравы дыплямат 

М.Бацян: "Сур’ёзны, дасьведчаны дыплямат. Ня ведаю, які ён адміністратар, але як дыплямат, мяркую, што ён адзін зь лепшых у Беларусі”.
 

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: БелаЭмігрант Горад:: Lithuania
15.07.2008 20:25

Якраз трапіў на фахоўца - асабісты вартаўнік і герой расейскіх танкавых бітваў будзе клапаціцца нацыянальнай бясьпекай РБ не валодаючы нават некалькімі беларускімі словамі,Спачуваньне ўсім беларусам якія няварты крэслаў у сваёй дзяржаве нават пасьля расейскіх вартаўнікоў.


Імя:: morzh
16.07.2008 15:03

Yakiya tvary ( synok y yago paplechniky)!


Імя:: БелаЭмігрант2 Горад:: Lietuva
17.07.2008 10:11

Свабода не перастаўляйце маі камэнтары з аднаго артыкула ў другі, Я разумею што Беларусь ахапіў жывёльны страх пасьля замаху на А. Лукашэнка і па ІР адраса ЧК РБ вылічвае ўсіх камэнтатараў і людзі баяцца паехаць у Акрэсьціна, але мая асабістая кар'ера працы ў канкуруючай фірме ў адной з краін НАТО так склалася, што я прафэсійна раскрыў спробу замаху
на вашага Лукашэнку ў 1997 р. за паўроку да таго калі яго зьбіраліся падарваць расейскія шпіёны двайныя агэнты КДБ РБ.
Ваш пан прэзыдэнт добра ведае мяне і ў
мяне няма страху перад ім і КДБ РБ - ён вінаваты мне вялікі беларускі ордын за жыцьцё і свой цэлы Мэрсэдэс. Аднак не даў
- гэта значыць, што і тады рабіў піяраўскі цырк каб сабе падняць марку вышэй і цяпер тое ж самае. Прыкрая розніца ў часе толькі ў тым, што тады беларусы заранёў паклапаціліся, каб не было пакалечаных, а цяпер чэкісты расейцы паклапаціліся, каб гайкамі пасяклі натоўп беларусаў у Менску, За гэта і ракіроўкі расейскіх чэкістаў па беларускіх кіруючых крэслах і збянтэжаны прэзыдэнт якім кіруюць з ФСБ і Крамля.


Імя:: БелаЭмігрант 3 Горад:: Lithuania
17.07.2008 10:21

Свабода не перастаўляйце маі камэнтары, пад усе артыкулы - гэта называецца маніпуляцыі. Вю Лукашэнка свой уплыў можа павялічваць на жонку ці на каханку, калі такая ёсць, але не на бацьку. Свабода я зьбіраю ў РС вашы сьвіньства і рыхтую матэрыялы на вас у Кангрэс ЗША аб тым як вы працуеце на амэрыканскія грошы і як абараняеце каштоўнасьці заходніх дэмакратый...


Імя:: Вэб-рэдактар
17.07.2008 12:15

Камэнтары не перастаўляюцца, проста ў тэме дня дадаваліся новыя артыкулы

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb