Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня”, – мяркуе палітоляг Аляксандар Фядута.

Фядута: “Сёньня стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула, дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам — Уладзімер Макей, які сёньня прызначаны кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта азначае, што ўлада паспрабуе весьці пэўныя перамовы з Захадам. Новы кіраўнік Адміністрацыі — найбольш здольная да гэтага фігура. Я таксама спадзяюся, што ўлада ўвойдзе ў пэрыяд лібэралізацыі і вэстэрнізацыі”.

Цыганкоў: “Пасьля адстаўкі Шэймана многія асьцерагаліся рабіць нейкія высновы і казалі, што ён яшчэ можа вярнуцца. Але сёньня тры найвышэйшыя пасады занялі іншыя людзі. Ці азначае гэта ўжо сапраўды, што Шэйман ва ўладу ня вернецца?”

Фядута: “Гэта нічога не азначае. Бо ўплыў такіх асобаў, як Шэйман, не зьвязаны з тым, якую пасаду ён займае. Уплыў зьвязаны з тым, працягвае ён карыстацца даверам прэзыдэнта ці не. Вось гэтага мы ня ведаем, ня ведаем, як сёньня складаюцца адносіны паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Шэйманам. Такія людзі — як пісталеты. Ніхто ніколі ня выкіне пісталет, калі ёсьць магчымасьць адрамантаваць яго і захаваць да лепшых часоў. Віктар Шэйман — гэта такі лукашэнкаўскі пісталет. У які момант ён будзе зноў выцягнуты з кішэні — пачакаем, пабачым”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG