Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар замежных спраў і былы кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Урал Латыпаў працаваў з Уладзімерам Макеем у абедзьвюх установах. Спадар Латыпаў згадвае, што Макей – прафэсійны дыплямат, які працаваў на складаным і цікавым эўрапейскім кірунку:


“Гэта яму будзе дапамагаць, ён чалавек з добрым кругаглядам. Ён ужо каля 10 гадоў працуе ў адміністрацыі, прычым на ключавой пасадзе першага памочніка прэзыдэнта. Таму я лічу, што гэта найбольш падрыхтаваны для гэтай працы чалавек. Апрача таго ў яго выключныя асабістыя якасьці, адказнасьць і сыстэмнасьць”.

Апрача іншага паводле спадара Латыпава, Макей чалавек дастаткова жорсткі:

“Гэта не значыць, што ён грубы, наадварот, ён тактоўны, але ён жорсткі ў выкананьні рашэньняў, які даводзіць да канца пачатую справу і рэлізуе рашэньне”.

Урал Латыпаў не лічыць, што мэта прызначэньня Макея вузкая –паляпшэньне адносін Беларусі з Захадам.

“Кіраўнік адміністрацыі – гэта пасада не для аднаго накірунку, на 360 градусаў, па ўсім азімуце на ім ляжыць адказнасьць і ва ўнутранай, і ў зьнешняй палітыцы, і ва ўсім астатнім. Ён вырашае унівэрсальныя задачы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG