Вынікі пасяджэньня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пракамэнтаваў для Свабоды расейскі палітычны аналітык, аглядальнік праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
Мэты санкцыяў ЭЗ — пазбавіць рэжым Лукашэнкі даходаў і зьменшыць яго магчымасьці дапамагаць расейскай агрэсіі супраць Украіны, а ня зьвесьці да нуля гандаль Беларусі і ЭЗ — тлумачыць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Былы амбасадар Ўкраіны ў Беларусі Ігар Кізім у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньне аб стаўленьні Ўкраіны да дыялёгу Вашынгтону з Лукашэнкам і аб магчымасьці дзеяньняў палку Каліноўскага ў Беларусі.
У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім патлумачыў, чаму ўкраінскія ўлады пайшлі на збліжэньне са Сьвятланай Ціханоўскай, і адказаў на пытаньне, ці даруюць украінцы беларусам пасьля вайны саўдзел дзяржавы Беларусь у агрэсіі.
У інтэрвію «Люстэрку» прэзыдэнт Украіны Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі? Які сыгнал і каму пасылае Ўкраіна санкцыямі супраць Лукашэнкі? Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара-Беларусі? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай?
На пытаньне пра прычыны вызваленьня Міколы Статкевіча і Натальлі Левай адказваюць былы дыплямат, старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч і амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Лукашэнка ня здолеў узгадніць з Пуціным сваю паездку на саміт Рады міру, заснаванай прэзыдэнтам ЗША Трампам, аднак пры гэтым прэзыдэнт Расеі не зьбіраецца рабіць ніякіх крокаў, каб зьмяніць уладу ў Менску, мяркуе палітоляг Аляксандар Марозаў.
Праект «Беларускага ініцыятыва» брытанскага дасьледнага цэнтру Chatham House сёньня правяла онлайн-дыскусію паміж былымі беларускімі палітвязьнямі Алесем Бяляцкім і Марыяй Калесьнікавай.
У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» пытаньне дылемаў беларускай палітыкі Эўразьвязу абмяркоўвалі палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод і экспэртка ў палітычнай камунікацыі, удзельніца кааліцыі за вызваленьне палітвязьняў Анастасія Касьцюгова.
Ці засьведчыла Мюнхэнская канфэрэнцыя ў бясьпецы аднаўленьне эўраатлянтычнага адзінства? Ці ёсьць гэтае адзінства ў палітыцы адносна Беларусі? Наколькі глыбокія пасткі як мяккай, гэтак і жорсткай палітыкі Захаду адносна Беларусі?