Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Макаеў


14 студзеня а 13-ай гадзіне паводле менскага часу адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандрам Макаевыў.

12 студзеня прадпрымальнікі праігнаравалі ініцыятыву Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу № 703, які, на думку арганізатараў акцыі, прывядзе да масавага банкруцтва дробных бізнэсоўцаў.

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Макееў сказаў:

“Прычынаў, чаму акцыя не сабрала людзей-- некалькі. І тое, што прадпрымальнікі вырашылі, што могуць працаваць, і што галоўная праблема зьнятая. Некаторыя не зразумелі пакуль, што будуць падвышаныя падаткі. Плюс -- запалоханасьць ўплывае, а таксама пазыцыя некаторых лідэраў. Абвінавачваньні ў тым, што мітынг не рыхтаваўся -- гэта хлусьня, інфармацыю прадпрымальнікі Ждановічаў (дзе самы вялікі рынак) і Цэнтральнай выставы атрымалі напярэдадні. Значыць, нашыя прадпрымальнікі, як і грамадзтва, цяжкія на пад'ём. Мы гэта разумеем. Гэта паказчык актыўнасьці людзей, дзякуючы таму рэжыму, які пануе ў нашай краіне на сёньняшні момант".

XS
SM
MD
LG