Форум

Зянон Пазьняк

Радыё Свабода
30.05.2008

Зянон Пазьняк нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўейскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.

Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).

З траўня 1996 году – у палітычнай эміграцыі. Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ . Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. (Біяграфія друкуецца паводле афіцыйнага сайту Зянона Пазьняка www.pazniak.org).

У інтэрвію Радыё Свабода, ацэньваючы значнасьць Курапатаў для асэнсаваньня беларускай нацыяй сваёй гісторыі,  Зянон Пазьняк сказаў: "Цераз усьведамленьне праўды пра генацыд Курапаты мабілізавалі народ (лепшых ягоных прадстаўнікоў) на змаганьне за Беларусь, за волю і справядлівасьць. Курапаты далі штуршок да зьмёртвыхустаньня Беларускай нацыі".

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 1-20 (з 78)
 
Імя:: Ihar
30.05.2008 15:40

Як моладзь можа далучыцца да вашай партыi? Бо праз сайт не атымалася

30.05.2008

1) Далучайцеся да ідэяў Адраджэньня. Гуртуйцеся ў суполкі “Беларускае Народнае Адраджэньне”. Падтрымлівайце ідэі і адраджэнскую дзейнасьць нашай партыі. Удзельнічайце ў яе грамадзкіх мерапрыемствах. Займайцеся беларускай самаасьветай і ў гэтым уплывайце на іншую моладзь. Ня выстаўляйцеся ў тэлекамэры і мікрафоны. Не кажыце непатрэбшчыны і пустога. Заўсёды беражыце сваю нацыянальную і чалавечую годнасьць. Будзьце адказнымі за свае словы і ўчынкі. Заўсёды дбайце пра дабро Беларусі.
2) Калі хто праявіць сталасьць, адказнасьць, надзейнасьць і здольнасьць працаваць дзеля Беларускага Адраджэньня, той знойдзе сваё месца ў нашай партыі і ў беларускай палітыцы. Памятайце, што пры гэтым вы мусіце старацца атрымаць адукацыю.


Імя:: Ілля
30.05.2008 16:33

1. Зянон Станіслававіч, вы неаднаразова казалі, што зараз КХП-БНФ робіць вялікую працу на Беларусі. Але чамусьці тут яе нябачна. Калі ўжо ўбачым нейкі вынік.
2. Якое ў Вас стаўленне да праэкту "Белсат".
3. Што рабіць з парляментскімі выбарамі.
4. Вы кажаце: сённяшняя апазіцыя вельмі слабая. Так. А што рабіць простаму беларускаму народу? Зразумела, што трэба штосьці змяніць.
Дзякуй

30.05.2008

1) Хто ўмее глядзець – той бачыць. (Дарэчы, ворагі беларушчыны, яе бачаць добра і шкодзяць, як могуць).
2) Пасьля таго, як “Белсат” пачне вяшчаць праз “Сірыюс” -- ацэнку ягонай працы дадуць гледачы. Да гэтага часу “Белсат” ня меў шырокай аўдыторыі.
3) Байкатаваць.
4) Народ без інтэлігенцыі, без сваіх сацыяльных вярхоў, ператвараецца ў нішто, у масу, якая існуе псыхалёгіяй выжываньня і якой лёгка маніпуляваць, не прымаючы жыцьцё яе пад увагу. Расейскія акупанты, каб ліквідаваць нас як народ, першым чынам нішчылі наш набілітэт, шляхту, інтэлігенцыю, творчых асобаў, сыстэму беларускай адукацыі, сыстэму беларускай уласнасьці і г.д. Беларускі народ вялікі ўжо тым, што стагоддзямі жывучы пад чужым нішчэньнем, бачачы вынішчэньне і здраду народных вярхоў, захаваў сябе, а да нядаўняга часу сваю мову і самабытную культуру. Няма ўнутраных праблемаў зь беларускім народам. Ёсьць праблемы (вечныя праблемы) зь яго верхавінай.
Не народу трэба нешта “рабіць”, а яго прадстаўнікам. Чаго вартыя цяпер тыя, што занялі месца народных прадстаўнікоў – мяркуйце самі. Народ, дарэчы, які гэтыя “прадстаўнікі” час ад часу абзываюць і вінавацяць, ацэньвае іх разумна і правільна. Ён не давярае падстаўной апазыцыі і бачыць, што ўладу ў рукі гэтых людзей аддаваць небясьпечна і ў прынцыпе – нельга. Яны ня ёсьць беларускімі нацыянальнымі палітыкамі. Тым, хто ўвесь час рытарычна апэлюе да пакінутага народу, каб ён нешта “рабіў” ці “зрабіў”, раю спыніць гэты занятак і заняцца сабой. А то ў некаторых “прадстаўнікоў” народу нават дзеці не гавораць па-беларуску.


Імя:: Kostas Горад:: Менск
30.05.2008 16:34

Зянон Станіслававіч, як вы ставіцеся да такіх арганізацыяў як Беларуская Партыя Свабоды і Правы Альянс? Дзякуй!

30.05.2008

Я стаўлюся дадатна да ўсіх арганізацыяў у Беларусі, якія станоўча ўспрымаюць пазыцыю Беларускага нацыянальнага Адраджэньня і выяўляюць як ў сваёй дзейнасьці. У Партыі Свабоды адраджэнцкія элемэнты былі. У апошні час, аднак, ня бачна яе прысутнасьці. Ня бачна і Правага альянсу. Абмяркоўваць жа дэклярацыі няма сэнсу.


Імя:: Анры Дэні Горад:: Мінск
30.05.2008 17:01

На форумах nn.by сістэматычна з'яўляюцца каментары нейкага Алеся Юркаўца. Большасць з іх – гаворка, магчыма, пра сотні – утрымліваюць аднатыпную манатонную крытыку ў Ваш бок. Ствараецца ўражанне, што гэты чалавек апантаны. Ці Вы знаеце яго? Чым Вы гэтак яму насалілі?

30.05.2008

Ня ведаю такога. На старонку “Нашай нівы” заходжу вельмі рэдка.


Імя:: tiradorrus
30.05.2008 17:07

Когда господин Пазьняк посетит свою Родину Беларусь?

Вероятно вы в курсе что среди пользователей белорусского сегмента Интернет Ваша персона стала именем нарицательным и является синонимом некой мифической личности которая много с давних пор и громко обещает, но всё никак не не может осуществить обещанное?

30.05.2008

Ананімны інтэрнэт – гэта ня тая вобласьць, на камэнтаваньне якой трэба траціць час. Я выступаю тут пад сваім імем.


Імя:: Актывісты БУНТ`у Горад:: Беларусь
30.05.2008 18:10

Шаноўны Зянон Станіслававіч, без пытаньняў, проста дзячым за Вамі зробленае, за што робіце сёньня, і за што ў прышласьці 'шчэ зробіцца й спраўдзіцца! Прадусім, зычым здароўя Вам, і каб мы 'шчэ з шаноўным панам прайшліся ў Дзень Волі на вольным паветры, пад блакітным небам, пад Пагоняй і бела-чырвона-белым сьцягам. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! З павагаю, Рух негвалтоўнага супраціву БУНТ.

30.05.2008

Нядаўна мне прыемна было пазнаёміцца зь некаторымі “бунтаўцамі”. Зычу вам цьвёрдай дарогі. Працуючы, змагаючыся і маючы парадак у думках мы вернем усё – і свабоду, і беларускі гонар, і веліч Бацькаўшчыны.


Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
30.05.2008 18:28

Па якім крытэрам вы адрозніваеце грантацмока ад звычайнага беларуса?

30.05.2008

Цмок цмокча, а беларус задае пытаньні, чаму цмокча цмок.


Імя:: Okciabronak Горад:: Менск
30.05.2008 18:32

1) Лукашэнка пасля свайго свяржэння пакіне нашмат больш страшнейшага ворага, чым ён сам, а менавіта - гіганцкі карумпаваны бюракратычны апарат. Як з ім змагацца? Адкуль узяць новых людзей для кіравання дзяржавай?

30.05.2008

Спачатку трэба пераскочыць, а потым казаць “гоп”. Задасьцё гэтае пытаньне пасьля таго, як “зьвергнеце” Лукашэнку.


Імя:: Каберац Горад:: Менск
30.05.2008 18:36

Зянон Станіслававіч!
Вы, пэўна ж, часта падтрымліваеце сувязь з кіраўнікамі КХП БНФ у Беларусі, і атрымоўваеце ад іх справаздачы аб дзейнасьці партыі. З гэтай прычыны шэраг пытаньняў:
- на Ваш погляд, ці атрымоўваеце Вы поўнае і аб'ектыўнае прадстаўленьне аб дзейнасьці партыі;
- ці можаце Вы цалкам давяраць кіраўніцтву партыі ў Беларусі;
- ці ня лічыце Вы патрэбным абнавіць склад кіраўніцтва партыі шляхам прыцягненьня маладых сяброў?

30.05.2008

1) Маю поўнае і аб’ектыўнае (і ўсебаковае) ўяўленьне і інфармацыю пра дзейнасьць Партыі, якую ачольваю.
2) Магу і давяраю.
3) Маладосьць – не прафэсія. Для эфэктыўнай дзейнасьці Партыі патрэбны палітыкі.


Імя:: Юрась Горад:: Minsk
30.05.2008 21:13

Шаноўны Зянон Станіслававіч, зразумела што Вы не шэраговы апазіцыянэр і Вам нельга зьяўляцца зараз на Беларусі... Гэта разумее шмат хто, але нягледзячы на Вашу адсутнасьць на Беларусі, Вашыя палітычныя ацэнкі і погляды выклікаюць надзвычайную ўвагу, як з боку прыхільнікаў, так і з боку ворагаў.
Набліжаюцца так званыя "выбары" у фантомны заканадаўчы ворган краіны. Прадстаўнікі псэўдаапазіцыі вырашылі ісьці на гэтыя "выбары", як довад, адзін з гэтых прадстаўнікоў сказаў наступнае - "...у апошнія гады ўлада татальна фальсіфікавала выбары, але ў гэтым годзе ў нас ёсць надзея на тое, што мы ўнутры краіны зможам прымусіць уладу змяніць практыку прымянення закона, напрыклад, уключыць прадстаўнікоў апазіцыі ў камісіі, дапусціць апазіцыю да сродкаў масавай інфармацыі, спыніць рэпрэсіі. Падаецца, што ў гэтым годзе ёсць спадзеў, што ў нас будзе на гэта больш шансаў, чым раней."
Шаноўны Зянон Станіслававіч, як Вы ацэньваеце такое бачаньне сітуацыі і апраўданьне удзелу у гэтых "выбарах"?
З павагай, Юрась.

30.05.2008

Шаноўны Юрась, “унутры краіны” ніхто (і тым больш не падстаўная апазыцыя) ня могуць ні да чаго “прымусіць” дыктатуру. Сутнасьць дачыненьняў з дыктатурай ня ў тым, каб яе “прымушаць” (гэта ў прынцыпе немагчыма), а ў тым, каб яе перамагаць. Чалавек, які напісаў, што, маўляў, тысяча сто дваццаць пятае дзяўбаньне муру ілбом нарэшце дасьць вынік, гаворыць рэчы настолькі неразумныя, што пачынаеш задумвацца, навошта ён гэта кажа. Бо маральна падстаўная апазыцыя ўпала так нізка, што ня ў стане нават самастойна думаць, і тым больш адмовіцца ад удзелу ў выбарах, на які штурхаюць іх заходнія дарадцы (і, адпаведна, выдзяляюць на гэта грошы).
Ня стану тлумачыць тут узровень і паняцьці “заходніх дарадцаў”. (Той, хто ня жыў на Захадзе ня мае ўяўленьня пра гэты ўзровень). Але сутнасьць – у людзях, якія гатовыя былі аб’ядноўвацца з камуністамі, езьдзіць у Маскву ды Брусэль і браць грошы з абодвух на ўдзел у спэктаклях пагарэлага тэатра... Дыктатура ў Беларусі трымаецца на цемры. Толькі не народа, як гэта хочуць некаторыя прадставіць, але таксама на палітычнай цемры і нацыянальнай шэрасьці цяперашніх грамадзкіх вярхоў, адукаванцаў, штатных апазыцыянэраў і г.д. Патрэбна вялікая праца адраджэнцаў, каб сьвежы вецер павеяў над Беларусяй.


Імя:: *DF* Горад:: Барысаў
30.05.2008 22:18

Зянон Станіслававіч,вялікае вам ДЗЯКУЙ за то,што вы зрабілі для Беларусі і беларусаў.І ў мяне пытанне да вас,хто на ваш погляд заслугоўвае даверу з сучасных "лідэраў" апазіцыі?

30.05.2008

Я ня бачу ніякіх станоўчых вынікаў за ўвесь час ад пачатку ўтварэньня гэтай апазыцыі, акрамя шкоды. Таму размова пра давер да лідэраў гэтай Вікаўскай апазыцыі ня мае сэнсу.


Імя:: Змітрок Горад:: Слуцак
31.05.2008 00:51

Спадар Пазьняк,з кім,на вашаю думку сустракаліся "аб'яднаныя" некалькі дзён таму ў Варшаве, дзе "невыязны" Лябедзька агучыў вынікі іх "змагання" з часоў адыходу прагматыкаў ад прагрэсіўнага Фронту?І сказаў ён:"НЕ БАЙКОТУ". Няўжо гэта справаздача?Хто гаспадар? Дзякуй.Жыве Беларусь!

30.05.2008

Паверце, мяне гэта мала цікавіць. Быў бы халуй, а гаспадар знойдзецца.


Імя:: Павел Знавец Горад:: Мінск
31.05.2008 01:46

1.Спадар Зянон,ці ёсць ў Вас сувязь з С.Шарэцкім? Ваша ацэнка яго дзеянняў(і,безумоўна, сп.Ціхіні) ў тым, што Лукашэнку ўдалося ўчыніць дзяржаўны пераварот у 1996г. і сарваць імпічмент.
2.Ваша адчуванне наконт трываласці рэжыму, знаходжання ва ўладзе да 2011г.(ці болей?)і асабістага лёсу Лукашэнкі?

30.05.2008

1) З Шарэцкім сувязі ня маю. Гэты чалавек ня толькі ганебна выйшаў з палітыкі, але і зь беларускага жыцьця за мяжой. Шарэцкі зь Ціхінем здрадзілі Беларусі і завалілі імпічмэнт Лукашэнкі.
2) Рэжым непрадказальны. Таму давяраць прагнозам ня варта.


Імя:: gudwin Горад:: bereza
31.05.2008 14:22

паважаны Зянон Станіслававіч,вырашыў запытаць на рэлігіезную тэму,можа вы і не адкажыце але паспрабаваць варта, як вы ставіцеся да таго што ў хуткім часе прачнецца Ктулху і захавае ўсіх, а мы марна губляем час замест таго каб насладжацца жыццем?

31.05.2008

Калі маеце ахвоту чэрпаць асалоду жыцьця, дык чэрпайце. Бяда толькі ў тым, што людзі розныя, і некаторыя ня ўмеюць “насладжацца”, жывучы ў рабстве ды хамстве, а хочуць іншага, і тады пачынаюць скандаліць (альбо змагацца).


Імя:: Andrei
31.05.2008 14:48

Dobry dzen shanouny spadar Zianon.
Ci maghli by Vy ,mozha z asabistaha vopytu,paraic jak belarusam byc bolsh salidarnymi?Jak vyciskac z siabe strah?Jak uzniac svaju samasviadomac i godnasc?Zaspiavac pa belarusku?
Na maju dumku,heta magchyma z BOZHAJ DAPAMOHAJ.No tak,jak nasha gramadstva ,zbolshaha, ateistychnae(dziakujuchy "kamunistam" ,"sacyalistam" ,"suchasnym liberalam"i "neapagancam"),to shto lejpej nam rabic?
Dziakuj za adkazy.
Berazhy Vas BOZHA.
ZHYVE BELARUS !

31.05.2008

Рабеце тое, што вам хочацца. Бо я ж якраз ня ведаю, што вам хочацца рабіць. І думкі ў Вас правільныя, што трэба ўсё з Богам у сэрцы. Перад вамі шырокі прастор. Рабеце.


Імя:: Лявонці
31.05.2008 15:04

Прыветанне сп. Пазьняк! Хто, на вашую думку, зараз інвестуе грошы ў беларускую эканоміку? Я маю на ўвазе міллёныя крэдыты. Ці на падаецца вам, што гэтыя крэдыты ваўкосна ўмацоўваюць рэжым?

31.05.2008

Крэдыты (а яны ў асноўным з Расеі) часова працягваюць камфортнае жыцьцё рэжыму і скарачаюць жыцьцё Беларусі. Гэбісцкая тактыка Расеі, пачынаючы з канца 2005 году (пра што я тады неаднаразова пісаў) – падпарадкаваць і потым ліквідаваць Беларусь шляхам пранікненьня ў беларускую эканоміку і забраньня нацыянальнай маёмасьці. Гэтую палітыку расейскі гэбізм імкнецца праводзіць штораз больш агрэсіўна.


Імя:: Дзьмітры Горад:: Менск
31.05.2008 17:35

У хуткім часе мае адбыцца афіцыйная рэформа правапісу беларускай мовы. Цяжка не пагадзіцца з тым, што мова з цягам часу зьмяняецца, з розных прычын карэктуецца людзкое вымаўленне, за ім напісанне. І гэтыя зьмены ёсьць аб'ектыўнымі пры нармальных умовах. Нават і тарашкевіца цяпер ужо адчула на сабе пэўныя зьмены ў параўнанні з той яе формай, што была зацьверджана ў 20-х гадох. У сувязі з гэтым цікава пачуць Вашае меркаванне па наступных пытаннях:
1)Ці ёсьць сярод шэрагу прапановаў па зьмяненні правапісу станоўчыя?
2)Ці сапраўды значныя адрозненні існуюць паміж сучаснымі варыянтамі "тарашкевіцы" і "наркамаўкі"? Цяпер шмат хто карыстаецца так званым "мяккім варыянтам тарашкевіцы", што на першы погляд выглядае як кампраміс паміж дзьвюма граматыкамі, але насамрэч больш блізка адлюстроўвае сапраўднае вымаўленне большасьці людзей, чым абедзьве згаданых граматыкі.
3)У якім накірунку трэба было б разьвіваць сучасны правапіс мовы Беларусі?
Дзякуй Вам!

31.05.2008

На Вашае добрае і шырокае пытаньне мушу, аднак, адказаць сьцісла. Правапісам беларускай мовы ня можа займацца рэжым, які гэтай мовай не карыстаецца, які яе вынішчае і ненавідзіць. Гэта ненатуральнае дзеяньне і накіраванае яно можа быць толькі на шкоду Беларусі. Ворагі Беларусі ўжо займаліся гэтым у 1930-я гады. Ведаем намеры і вынікі гэтага іхнага занятку. Цяпер тое ж самае. Праўда, Сталін не дадумаўся прапанаваць судовую кару за памылкі ў напісаньні. Аказваецца, і цемра на выдумкі хітрая. Гэта каб адвярнуць людзей (асабліва моладзь ва ўнівэрсытэтах) пісаць па-беларуску. Бо хто ж гэта захоча за артаграфічную памылку выслухваць указаньні, плаціць штраф альбо трапіць пад суд, ці нават за краты. (Што фармальна пры гэтым амаральным рэжыме цалкам магчыма. Садзяць жа ўсіх падрад за тое, што “нецэнзурна выражался”.) А ўвогуле ўсё гэта выглядае нейкай шызафрэніяй.
У інтарэсах беларускай культуры сытуацыю з напісаньнем цяпер трэба пакінуць так, як ёсьць. Няхай існуюць розныя правапісы і точацца дыскусіі. Гэта добры працэс, які прывядзе да добрага адзінага выніку. Пытаньне аб адзіным правапісе, натуральна, узьнікне толькі тады, калі паўстане магчымасьць вяртаньня беларускай мовы на дзяржаўны пасад. Бо ўсе, найперш у дзяржаўнай сыстэме, павінны будуць пісаць аднолькава.


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
31.05.2008 22:55

Dzien dobry szanouny pan Zianon Pazniak.Pytannia do pana 1.W Giermanii w Bierlinie jest trieptow park etot park sozdan w pamiat Gierojam Soldatam kotoryje razgromili gitlerowskij faszizm.I w etom parkie jest alleja na kotoroj jest po obie storony sarkofagi na kotoryh wysieczieny cytaty iz wystuplenija stalina osurzdawsziego gitlerowskij faszizm.No skarzitie cziem stalin byl luczsze gitlera?na moj pogliad nicziem.I wot u mienia pytannija do pana,pocziemu mirowoje soobsziestwo nie primiet rieszenije i udalit eti stalinskije cytaty.A to poluczajetsia czto odin krowawyj palacz stalin osurzdajet swojego bywszego prijatielia takogo rze krowawogo palacza gitlera.Zacziem w trieptow parkie cytaty krowawogo palacza stalina eti cytaty oskwierniajut wsieh pawszih Soldat i prostyh Liudiej kotoryje gibli w to strasznoje wriemia popaw w etu stalinsko-gitlerowskuju miasorubku.Z pawagaj do pana Zianona Pazniaka,Mikołaj.

31.05.2008

Гэтае пытаньне можа вырашыць (калі захоча) нямецкая ўлада. “Сусьветная грамадзкасьць” гэтым займацца ня будзе. Тым больш што камунізм не асуджаны так, як нямецкі фашызм. Камуністычнага “Нюрнбэргу” не было.


Імя:: Капялюш Горад:: Горадня
01.06.2008 00:11

Паважаны Зянон Станіслававіч, у мяне да вас вось такое пытаньне: ці не падаецца вам што КХП-БНФ праводзіць занадта апатычную палітыку? Апошнім часам мне здаецца што партыя як быццам бы ізалюецца ад палітычнага змаганьня. Што вы думаеце на гэты конт? Ці не падаецца вам што КХП-БНФ павінна дзейнічаць больш актыўна, праводзіць больш акцыяў, браць на сябе ініцыятыву ў нацыянальна-вызваленчым змаганьні?
Дзякуй.

31.05.2008

КХП-БНФ дзейнічае сваімі мэтадамі і мае вынікі ў той сытуацыі, калі ніхто ніякіх станоўчых вынікаў ня мае.


Імя:: Алесь Горад:: Менск
01.06.2008 11:12

Паважаны спадар Пазьняк! Дзейнасьць КХП-БНФ заўсёды характарызуе канкрэтнасьць, пасьлядоўнасьць і выніковасьць дзеяньняў. Дастаткова прывесьці такія прыклады дзейнасьці партыі і Фронту - як праца са шматлікімі Курапатамі, інфармаваньне чыноўнікаў пра наступствы русіфікацыі, дакладная пазіцыя адносна будаўніцтва АЭС...
Нэрвовасьць і разгубленасьць вызвала ў пэўных колаў Вашая заява пра стварэньне "антыжадобінскага сьпіса". Гэтыя асобы адразу пачалі казаць, што - "Пазьняк готовіт 37 год..." Як Вы лічыце, ці трэба рэагаваць на падобныя заявы? Дзякуй.

01.06.2008

На “падобныя заявы” ніяк ня трэба рэагаваць. Галоўныя спраўцы дзеяньняў супраць Беларусі будуць публічна названыя. Астатнія застануцца, так бы мовіць, у зачыненай тэчцы. Як толькі вернем дэмакратыю і беларускую ўладу ў Беларусі, будзе праведзена ня толькі люстрацыя, але і заканадаўчае асуджэньне злачынстваў рускага камунізму ў нашай краіне, паўстане пытаньне аб спраўцах Чарнобыля, якіх паболела за часы рэжыму.

Камэнтары 1-20 (з 78)