Форум

Зьміцер Дашкевіч

Радыё Свабода
24.01.2008

23 студзеня 2008 году Зьмітра Дашкевіча выпусьцілі са Шклоўскай калёніі. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго тэрмін заканчваўся 15-га сакавіка.

Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 39)
 
Імя:: haradzienski mf Горад:: Harodnia
24.01.2008 13:14

vitaem na voli!!! spadziaemsia na chutkuju sustreczu u naszaj Harodni!

24.01.2008

Даражэньнія маладафронтаўцы Гародні! Вялізны вам дзякуй за вялікую колькасьць лістоў і за вашу шчырую падтрымку. Бліжэйшым часам абавязкова наведаю Гародню.


Імя:: Маладафронтаўцы Горад:: Горадня
24.01.2008 13:37

Віншуем Зьмітра з вызваленьнем!!! Зычым усяго найлепшага!!! Верым у хуткую перамогу над рэжымам!!! Жыве Беларусь!!! Малады Фронт не спыніць!!!

24.01.2008

Вялізны дзякуй вам усім, даражэнькія сябры! Разам мы ёсьць непераможнымі, і гэтыя 16 месяцаў пацьвярджаюць мае словы.


Імя:: Уладзімір
24.01.2008 14:04

Віншую вас з вызваленнем. Скажыце чым вы будзеце займацца зараз? Як вам Беларусь 2008 году? Ці будзеце вы прымаць удзел у мітынгах прадпрымальнікаў? Дзякуй за адказы.

24.01.2008

Дзякуй за віншаваньні. Буду займацца “Маладым Фронтам”. У Беларусь 2008 году дыхаецца значна вальней, чым у Беларусі 207-га. Што да мітынгаў прадпрымальнікаў – непасрэдна ў іх, пэўна, удзел прымаць ня буду, бо маю вельмі шмат спраў , зьвязаных з рэгіянальным разбудаваньнем МФ. Але і асабіста я, і Малады Фронт, будзем усімі магчымымі сродкамі падтрымліваць прадпрымальнікаў у іхняй барацьбе за справядлівасьць.


Імя:: Таццяна Елавая
24.01.2008 14:10

Дарагі Зміцер! перадусім выказваю табе ад імя усіх актывістаў БУНТ'у шчырыя словы падтрымкі і радасці з нагоды доўгачакана вызвалення. пытанні маю наступныя: як ты лічыш, на якіх асноўвах павінна будавацца супраца між рознымі арганізацыямі (перадусім, моладзевымі) і ці патрэбная яна ўвогуле? відавочна, што ўсе мы сёння даволі слабыя, не маем вялікай колькасці людзей і дасканала адладжаных структур. на маю думку, перамены ў Беларусі адбудуцца толькі ў тым выпадку, калі адэкватныя суб'екты палітычнага поля будуць каардынаваць сваю дзейнасць у межах агульнаабранай _канкрэтнай_ стратэгіі. пры гэтым, зусім неабавязкова ствараць новую мега-арганізацыю. наадварот, куды больш прадуктыўным (з пункту гледжання канспірацыі, прафесіяналізму і інш) будзе праца кожнай арганізацыі па свайму кірунку, засноўваючыся на ўласнай метадалогіі і спецыфіцы. што варта зрабіць, каб такая каардынацыйная сетка ў выніку не пераўтварылася ў псеўдааб'яднанні нашых старэйшых таварышаў і не яўляла сабой адно ілюзію еднасці, аб'яднанне дзеля аб'яднання альбо фінансавага ўзбагачэння асобных індывідаў? са свайго боку прапаную Маладому Фронту працягнуць гэтую размову ў больш прыватных умовах. з павагай, Таццяна Елавая.

24.01.2008

Тацьцяна, вялізны дзякуй табе і тваім паплечнікам за падтрымку. Аснова супрацы, лічу, павінна будавацца на аднадумстве. Слабасьць нашая больш не ў адсутнасьці каардынацыі, а ў неадпаведнасьці высокіх заклікаў да пераменаў нашаму ўнутранаму духоўнаму стану. Гатовы працягнуць гэтую размову пры асабістай сустрэчы.


Імя:: Вася
24.01.2008 14:15

Зміцер, віншую з вызваленнем! Якой рэлігіі ты прытрымліваешся?

24.01.2008

Вялізны дзякуй за віншаваньне. Я – хрысьціянін.


Імя:: Яна
24.01.2008 14:16

Зразумела, што вас будуць пільнаваць. На першай акцыі пратэсту - затрымаюць. Якое выйсце вы бачыце? Ці гатовы зной за краты?

24.01.2008

Яна, ніколі не турбаваўся тым, хто мяне пільнуе. Бо займаўся і займаюся адкрытай грамадзкай дзейнасьцю. Маральна гатовы да якой заўгодна формы ўціску, у тым ліку і да магчымых чарговых зьняволеньняў.


Імя:: RA
24.01.2008 14:29

Radyja vitac, siabra!

24.01.2008

Вялізны дзякуй, таксама рады ўсіх вас бачыць.


Імя:: Zmicer Горад:: Praha
24.01.2008 14:38

Pryvitannie Zmicier Vinshuju z svabodaj, jakuju tak douga czakali dlia Ciabe, stolki namaganniau pryjmali dlia Tvajoj svabody - i vos, neczakana heta svbylosia. Navina dajshla da Pragi. Zmicier, u miane takoje pytannie zviazanaje z Tvaim stanam zdarouja, jaki horshy za use minulyja momanty Tvajgo zyccia. Jak Ty sam acenvajesh stan svajgo zdarouja i shto Ty budzesh kab adnavic zycciazdolnasc svajgo arganizmu???

24.01.2008

Вялікі дзякуй за віншаваньне і Вашыя турботы. Сьпяшаюся Вас супакоіць – адчуваю сябе вельмі добра, і гатовы перайсьці непасрэдна да актыўнай грамадзкай дзейнасьці, мінуючы этап аднаўленьні фізычных сілаў. Бо нашая моц не фізычная, але духовая.


Імя:: Спадар Кропка Горад:: МЕНСК
24.01.2008 14:43

Добрый день! Хотелось бы услышать небольшой прогноз развития ситуации в стране. Ну и конечно же поздравить с выходом на свободу. Здоровья, успехов! Спасибо!!

24.01.2008

Ведаеце, я як хрысьціянін не магу заяўляць, што будзе так альбо інакш. Перакананы ў адным: беларускае грамадзтва высьпявае да хуткіх пераменаў, глыбіня і моц якіх залежаць толькі ад нас.


Імя:: Тимур
24.01.2008 14:43

Дмитрий, с освобождением! Желаю, не совершать ошибок непродуманных. В 2011 году Александру Милинкевичу исполниться 64 года. Согласись, что для пост-советского менталитета этот возраст является барьером на высший пост. Мы не похожи на Литву, где президенту уже за 80 лет. Есть у тебя предположения, кто смог бы статьь новым лидером оппозиции?

24.01.2008

Цімур, вялікі дзякуй за віншаваньне. Буду імкнуцца не рабіць памылак, як непрадуманых, так і “прадуманых”. 64 гады лічу далёка не мяжою, за якой няма магчымасьцяў балатавацца на пасаду прэзыдэнта. Бо ў Беларусі ўзрост ня ёсьць вырашальным фактарам. Галоўнае – каб чалпавек увасабляў прагу беларускага грамадзтва да пераменаў, быў шчырым і рашучым.


Імя:: Спадар Кропка
24.01.2008 14:45

Добрый день! Хотелось бы услышать Ваше мнение по дальнейшей обстановке в стране в целом. Спасибо!

24.01.2008

Пэрспэктывы ў Беларусі вельмі добрыя.


Імя:: Дар'я
24.01.2008 14:47

Зміцер! Вельмі рада, што ты на волі:) Удачы і моцнага здароўя!

24.01.2008

Дар'я, вялікі дзякуй! Паспрабую выканаць усе Вашыя зычэньні.


Імя:: Антон Горад:: Менск
24.01.2008 14:49

Зьміцер, скажыце калі ласка, ці адчувалі вы ў турме дастатковаю падтрымку ад людзей ды паплечнікаў "на волі"? Антон Койпіш (БУНТ)

24.01.2008

Так, падтрымку адчуваў я вельмі вялікую. І яна сталася адным з галоўных фактараў, дзякуючы якім я меў сілы вытрымліваць гэтае выпрабаваньне.


Імя:: Марина Горад:: Київ
24.01.2008 14:49

Зьміцер, з ВИЗВОЛЕННЯМ! Дуже раді! Які відчуття на волі, з ким першим побачився, як здоров'я, і чим будеш займатися далі?))))

24.01.2008

Дзякуй за віншаваньне. Адчуваньні на волі вельмі добрыя. Першымі, каго сустрэў – быў Ігар Казьмярчак і нашыя аршанскія “маладафронтаўцы”. Займацца пляную, безумоўна, “Маладым Фронтам”. Мы зьбіраемся зрабіць чарговую спробу рэгістрацыі МФ у Беларусі, правесьці рэгістрацыйны з’езд, актыўна ўдзельнічаць у парляманцкіх выбарах, падтрымліваць рух Аляксандра Мілінкевіча “ЗА свабоду”.


Імя:: Ілля
24.01.2008 14:51

Зміцер! Вішую з вызваленнем! У меня пытанні такія: Якім ты бачыш святкаванне Дня Волі? МФ друкуе якую-небудзь газэту? А то "Выбар" Хартыі нічым не адрозніваецца ад БТшнай хлусні, толькі наадварот (на маю думку і маіх сяброў). Можа было б варта нешта змяніць у інфармацыйнай палітыкі аппазіцыі (напрыклад малафарматныя налепкі ўжо ўспрымаюцца негатыўна)? Тваё стаўленне да вынікаў кангрэсу і асабіста да спадара Мілінкевіча і Казуліна. Дзякуй. Жыве!)

24.01.2008

1). Наконт сьвяткаваньня Дня Волі. Наколькі я разумею, створаны Аргкамітэт, падаецца заяўка на правядзеньне шэсьця ад плошчы Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасьці. Я ўважаю такі фармат мерапрыемства цалкам слушным і, безумоўна, буду ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. “ 2). Наконт газэты “Маладога Фронту” – так, ёсьць сваё выданьне, прычым у нас ёсьць вельмі шмат рэгіянальных выданьняў, у якіх нашы актывісты адлюстроўваюць патрэбы таго ці іншага населенага пункту. 3). Пытаньне аб зьмене інфармацыйнай палітыкі – мне не зусім зразумела, што маецца на ўвазе. На маю думку, такую палітыку трэба толькі ўзмацняць. 4). Наконт заўвагі пра “Хартыю” – заклікаў бы быць больш цярплівымі адзін да аднаго. Ведаю людзей, якія працуюць у гэтай інфармацыйнай структуры, і лічу іх працу неабходнай Беларусі. Крытыка ж павінна быць падмацаваная рэальнымі прапановамі, а не абвінавачваньнямі, хто горшы, а хто лепшы. 5). Правядзеньне апошняга Кангрэсу лічу надзвычай няўдалым мерапрыемствам. Мілінкевіча паважаю за ягоную шчырасьць, Казуліна – за ягоную мужнасьць. Перакананы, што гэта людзі, якія яшчэ вельмі шмат зробяць для Беларусі.


Імя:: Slavamir Горад:: Narvegija
24.01.2008 14:57

Vinshuju z vyhadam na umouna volnuju terytoryju! Zaprashaju u moj blog: berserk5.livejournal.com Budz pilny! Zdarouja! Slavamir Adamovich

24.01.2008

Вельмі ўдзячны Славаміру Адамовічу. Атрымліваў ад Вас віншаваньні з Калядамі. Абавязкова выйду з Вамі на сувязь.


Імя:: Алена Горад:: Менск
24.01.2008 15:01

Віншую, Зьміцер, з Днём вашай волі! Што было самым цяжкім у няволі акрамя самой няволі? Як вы ставіцеся да вядомай фразы: кожны народ мае такі ўрад, якога заслугоўвае? Дзякуй.

24.01.2008

Самым цяжкім было, напэўна, звыкнуцца з тым, што паўтары гады ты не пабачыш сваіх родных і сяброў. З усім астатнім было спраўляцца значна прасьцей. Што да “народа, які заслугоўвае свой урад” – так, я цалкам згодны з гэтым выказваньнем і лічу гэта абсалютнай праўдай. Усё вельмі проста – варта прыгадаць, што ў 1994 годзе Лукашэнку абіралі на дэмакратычных выбарах большасьцю галасоў, галасавалі за тыя лёзунгі, якія ён дэкляраваў. Людзі бачылі, каго яны выбіраюць, і казаць, што Лукашэнка не адпавядаў жаданьням насельніцтва – было б няпраўдай.


Імя:: Лёшык (МФ) Горад:: Менск
24.01.2008 15:14

Вітаю Зьміцер! Віншаваў ужо Цябе сёньня, таму хачу задаць толькі пытаньне: Зразумела, што такое даволі рэзкае вызваленьне Цябе й спадара Аўтуховіча ня сьведчыць аб тым, што рэпрэсіі, ціск і нават крымінальны перасьлед будзе спынены, улады пойдуць на нейкія саступкі для Эўропы й накіруюць у рэшце рэшт краіну па дэмакратычнаму шляху разьвіцьця. Гэта не адбудзецца, гэта ўсім зразумела. Як і не адбудзецца вызваленьне абсалютна ўсіх палітвязьняў. Але ўсё ж застаюцца шанцы й магчымасьці для ціску на рэжым, каб прымусіць кіраўніцтва краіны вызваліць тых людзей, што сядзяць па палітычных прычынах і зьменьшыць рэпрэсіі ў дачыненьні да тых, хто на волі. Як Ты думаеш якім чынам магчыма паўплываць на сытуацыю й якія ёсьць на сёньняшні момант рэальныя сродкі для спыненьня дзяржаўнага тэрору ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў, у першую чаргу моладзі ?

24.01.2008

Аляксей, яшчэ раз вялізны дзякуй табе за тваю нязломнасьць і шчырасьць. Цалкам згодны з тваім аналізам палітычнай сытуацыі і лічу, што самымі рэальнымі сродкамі ў барацьбе са злачыннай антыбеларускай уладай ёсьць малітва і нашая салідарнасьць.


Імя:: Mikola
24.01.2008 15:23

Прывiтанне, Змiцер! Вiншую з выхадам на волю. Цi былi у цябе такiя моманты падчас зняволення, калi хацелася усё кiнуць, выступiць па БТ i адракчыся ад сваiх поглядау? Кали такия моманты были, што больш за усё цябе падтрымливала: вера у Бога, любоу да Радзимы, да каханай дзяучыны ци што яшчэ?

24.01.2008

Мікола, вялікі дзякуй Вам за віншаваньні. Безумоўна, выступіць па БТ я ніколі ня прагнуў, хаця канешне, духовая барацьба ў ва мне вялася ўвесь час. Перамагаў у ёй я дзякуючы малітвам, аграмаднай падтрымцы маіх братоў з царквы і Маладога Фронту.


Імя:: Siarzhuk Горад:: Lublin
24.01.2008 15:27

Źmicier! Ad usiaho serca vinszuju z vychadam na Volu. Chaj Boh Ciabie błasławlaje u dalejszaj pracy dziela svabody w Biełarusi.

24.01.2008

Вялізны дзякуй, дарагі брат.

Камэнтары 1-20 (з 39)