Акцыю памяці Ігара Пцічкіна разагналі

No media source currently available

Наўпроставы лінк

Акцыю памяці Ігара Пцічкіна разагналі

Акцыя памяці Ігара Пцічкіна пад сьценамі турмы

абноўлена

Удзельнікаў акцыі затрымалі па дарозе да Валадаркі. Сярод затрыманых былі журналісты Радыё Свабода і «Нашай Нівы». Усяго затрымалі больш за 10 чалавек.

Міліцыя сарвала акцыю памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1 пры нявысьветленых абставінах. Затрыманых журналістаў выпусьцілі днём. Цяжарную сястру Ігара Пцічкіна Ірыну Мірановіч вызвалілі а 17:30, яшчэ зь дзясятак затрыманых — бліжэй да 20-й гадзіны. Ім уручылі позвы ў суд. Затрыманы праваабаронца Андрэй Бандарэнка і яшчэ некалькі затрыманых па стане на 20:00 застаюцца ў пастарунку.
16:43 15.9.2013
Паводле ўдакладненых звестак, 14 верасьня ў Менску былі затрыманы 18 удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Як паведаміў Андрэй Бандарэнка, 13 удзельнікаў акцыі затрымалі каля сьледчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, пяцёх (без уліку журналістаў) — на вуліцы Няміга. Першую групу затрыманых, у ліку якіх быў Бандарэнка, даставілі ва УУС Маскоўскага раёна, другую — у Цэнтральнае РУУС. Паводле інфармацыі Бандарэнкі, з Цэнтральнага РУУС у ЦІП дастаўлены Аляксандр Гаўрыш, Сяргей Яўменаў, Ігар Коваль і Віктар Катлянік. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, прозьвішча якога пакуль невядомае, быў дастаўлены ў ЦІП з Маскоўскага РУУС. Суды над затрыманымі, хутчэй за ўсё, пройдуць 16 верасьня.
20:52 14.9.2013
Зь міцэйскага пастарунку выпусьцілі кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку.
19:37 14.9.2013
З Маскоўскага РУУС выпускаюць затрыманую моладзь і маці Ігара Пцічкіна Жанну — аказалася, што ў пастарунку ўтрымлівалася каля дзясятка чалавек, якія зьбіраліся ўзяць удзел у акцыі памяці. На ўсіх складзеныя пратаколы і ўручаныя павесткі ў суд Маскоўскага раёну на 16 верасьня. Іх вінавацяць у парушэньні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях: удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку паабяцалі выпусьціць праз адну-дзьве гадзіны.
18:51 14.9.2013
У Маскоўскім РУУС адмаўляюць, што ў іх знаходзяцца затрыманыя. Там дзяжураць прадстаўнікі «Плятформы», якія сьцьвярджаюць, што паводле іх крыніцаў, Андрэй Бандарэнка знаходзіцца менавіта там. Няма зьвестак і пра маці Ігара Пцічкіна Жанну Пцічкіну, якая таксама зьбіралася на акцыю.
18:40 14.9.2013
Няма зьвестак ад дзяўчыны Ігара Пцічкіна Ганны Шпарык і яе сяброўкі Віялеты Гамаюравай. Дзяўчаты не выходзяць на сувязь, тэлефоны іх недаступныя. Па-ранейшаму няма зьвестак пра кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку. Магчыма, яны таксама затрыманыя.
18:03 14.9.2013
Ірыне Мірановіч уручылі павестку — ёй належыць зьявіцца ў суд Цэнтральнага раёну Менску 16 верасьня аб 11-й гадзіне.
17:55 14.9.2013
Цяжарную Ірыну Мірановіч, сястру Ігара Пцічкіна, а 17:30 выпусьцілі з пастарунку.

Чацьвёра хлопцаў застаюцца ў Цэнтральным РУУС.
17:05 14.9.2013
Паводле прадстаўніцы «Плятформы» Алены Красоўскай-Касьпяровіч, затрыманы праваабаронца, кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка. Ён зьбіраўся далучыцца да ўдзельнікаў акцыі па ўшанаваньні памяці Ігара Пцічкіна, загінулага 4 жніўня ў СІЗА на Валадарскага. Апошні раз ён патэлефанаў каля 12-й гадзіны і паведаміў, што ўжо на падыходзе, знаходзіцца ля Чырвонага касьцёлу. Цяпер на тэлефанаваньні Бандарэнка не адказвае. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.
17:04 14.9.2013
Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская і Алег Грузьдзіловіч па выхадзе з Цэнтральнага РУУС
Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская і Алег Грузьдзіловіч па выхадзе з Цэнтральнага РУУС
16:54 14.9.2013
Журналісты і Аляксандар Ластоўскі пакідаюць Цэнтральнае РУУС
Журналісты і Аляксандар Ластоўскі пакідаюць Цэнтральнае РУУС
16:35 14.9.2013
Праз тры гадзіны затрыманых журналістаў адпусьцілі з пастарунку. Хаця фактычна іх ужо падрыхтавалі да адпраўкі на Акрэсьціна — адабралі тэлефоны, прымусілі зьняць гадзіньнікі, пярсьцёнкі, рамяні.

У пастарунку застаюцца сястра Пцічкіна Ірына Мірановіч і сябры: Ігар Кавалёў, Аляксандар Гаўрыш, Віктар Катлянік і Сяргей Яўменаў.

У хлопцаў адкаталі пальцы, узялі адбіткі абутку, сфатаграфавалі ў фас і профіль. Калі карэспандэнт Свабоды Алег Грудзьдзіловіч зь імі разьвітваўся і сказаў «Пакуль, хлопцы, убачымся», міліцыянты пажартавалі: «Праз пару тыдняў».

Сястра Ігара Пцічкіна Ірына Мірановіч на дзявятым месяцы цяжарнасьці, да таго, ж мае маленькага сына, якому няма яшчэ і двух гадоў.

Аляксандар Ластоўскі ўсё ж такі прыехаў у Цэнтральны РУУС і паспрыяў вызваленьню журналістаў.
16:08 14.9.2013
Журналістаў выпусьцілі з пастарунку, астатніх затрыманых — не.
15:14 14.9.2013
Кіраўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі на просьбу карэспандэнта Радыё Свабода паспрыяць вызваленьню затрыманых журналістаў «Нашай Нівы» і Радыё Свабода, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі, адказаў, што ён вельмі заняты іншымі справамі і нічым ня можа дапамагчы.
14:16 14.9.2013
Карэспандэнт Свабоды дазваніўся да Ірыны Пцічкінай. Паводле яе словаў, затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС, ідзе праверка дакумэнтаў, але яшчэ не сказалі, у чым іх абвіначваюць.

Усе знаходзяцца ў адным пакоі, аднак міліцыянты забараняюць размаўляць па мабільным тэлефоне. Пцічкіна сказала, што абыходзіліся з затрыманымі карэктна. На пытаньне, ці выпусьцяць яе раней, паколькі яна цяжарная, Пцічкіна сказала, што гаворкі пра вызваленьне пакуль увогуле не ідзе, па адным заводзяць у пакой, але нічога канкрэтнага ня кажуць.

Акцыя памяці Ігара Пцічкіна разагнаная

Затрыманьне
1/7 Затрыманьне
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Удзельнікі акцыі кіруюцца ў бок турмы
2/7 Удзельнікі акцыі кіруюцца ў бок турмы
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Удзельнікі акцыі кіруюцца ў бок турмы
3/7 Удзельнікі акцыі кіруюцца ў бок турмы
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сястра Ігара Пцічкіна
4/7 Сястра Ігара Пцічкіна
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Імправізаваная прэс-канфэрэнцыя па дарозе да турмы
5/7 Імправізаваная прэс-канфэрэнцыя па дарозе да турмы
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Імправізаваная прэс-канфэрэнцыя удзельнікаў акцыі па дарозе да турмы
6/7 Імправізаваная прэс-канфэрэнцыя удзельнікаў акцыі па дарозе да турмы
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Партрэт Ігара Пцічкіна ў руках удзельнікаў акцыі
7/7 Партрэт Ігара Пцічкіна ў руках удзельнікаў акцыі
Сваякі запрашалі неабыякавых падыходзіць да турмы на вуліцы Валадарскага і запаліць сьвечкі ў знак памяці Ігара Пцічкіна, які загінуў у турме пры загадкавых акалічнасьцях
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide
13:48 14.9.2013
Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС
13:36 14.9.2013
Стала вядома, што сярод затрыманых — Андрэй Бандарэнка, лідэр праваабарончага аб’яднаньня «Плятформа». Яго арганізацыя дапамагае сям'і праясьніць акалічнасьці сьмерці Пцічкіна.
13:06 14.9.2013
На рагу Гарадзкога валу і Нямігі да ўдзельнікаў акцыі пад’ехаў сіні мікрааўтобус з нумар 9427 IK7. Затрымалі ўдзельнікаў акцыі, а таксама карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча і журналістаў «Нашай Нівы» Ірыну Арахоўскую і Ганну Бадзяку

Журналістаў, якія стаялі побач, адвялі ў бок і сказалі апусьціць камэры. Акцыя закончылася
13:02 14.9.2013
Сваякі сабраліся на Нямізе і рушылі ў бок турмы на Валадарскага. Сястра Ігара Пцічкіна дае журналістам інтэрвію. Побач стаяць 3 чалавекі ў цывільным і выклікаюць некага па рацыі.

Перад затрыманьнем. Сястра Ігара Пцічкіна дае імправізаваную прэсавую канфэрэнцыю
Перад затрыманьнем. Сястра Ігара Пцічкіна дае імправізаваную прэсавую канфэрэнцыю
​
12:48 14.9.2013
Карэспандэнт Свабода паведамляе, што каля будынка турмы шмат міліцыі, дзяжурыць аўтазак. Удзельнікі акцыі яшчэ не падышлі

Удзельнікі ідуць у бок Валадаркі
12:37 14.9.2013
Арганізатары заклікаюць вКонтакте прыходзіць на Нямігу, дзе пачнецца акцыя.

Загрузіць яшчэ

​
XS
SM
MD
LG