аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:25

Праграмы / Вынікі дня

Карач пра Зімоўскага: “Гэта як танчыць побач з труной”

Госьця Начной Свабоды – віцебская праваабаронца, адна з заснавальніц газэты “Віцебскі кур’ер”, сябра БАЖу Вольга Карач. Сёньня на сайце “Беларускія навіны” зьявіўся яе артыкул “Маўчаньне ягнят”, гэта адказ на допіс Аляксандра Зімоўскага пра сьмерць Алега Бябеніна на сайце “Беларускіх навінаў”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Соўсь:
Вольга, чаму Вы вырашылі публічна адказаць Аляксандру Зімоўскаму на яго, як кажуць многія, даволі зьняважлівы камэнтар на сьмерць Алега Бябеніна?

Карач: Ну па-першае, хтосьці ж павінен быў адказаць. Чаму ня я? І мне, канешне, хацелася б, каб ня толькі мой артыкул з'явіўся ў незалежнай прэсе, але і іншыя артыкулы, іншыя камэнтары журналістаў. Бо сьмерць чалавека -- гэта сьмерць чалавека. І нават калі ты не падзяляеш зь ім нейкіх палітычных ці рэлігійных, ці іншых поглядаў, сьмерць -- яна ставіць кропку ў гэтай дыскусіі. Потым, пісаць такія зьняважлівыя рэчы, як Зімоўскі... асабліва ў камэнтарах...На мой погляд, гэта былі проста абразы. Алег Бябенін не заслугоўвае такога. Ён журналіст, ён рабіў сваю працу як мог, як падказвала сумленьне. Нельга пасьля сьмерці гэтак зьдзекавацца з чалавека. Гэта ўсё роўна, што прыйсьці на памінкі, і пачаць там танчыць побач з труной. Мяне гэта вельмі ўразіла. Чалавек, які займае вялікую пасаду, дзяржаўны журналіст, так, ён чыноўнік, але ён павінен хоць крыху разьбірацца што такое журналістыка -- ён вядзе свой блёг на naviny.by. І калі чалавек так робіць.. Я нават не паверыла, што такое можна напісаць. Я пісала свой артыкул у 3 гадзіны ночы, разумеючы, што не змагу заснуць, калі не адкажу.

Соўсь: Сёньня – Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў. Як Вам падаецца, ці можна гаварыць пра журналісцкую салідарнасьць беларускіх журналістаў незалежна ад таго, у якіх выданьнях яны працуюць?

Карач: Чытаеш, што закрыўся "Бабруйскі кур'ер", ці пра штрафы і папярэджаньні "Народнай волі", "Нашай Ніве", і разумееш, што калі ты ня будзеш нічога рабіць -- будзеш проста наступны. І можна маўчаць, але гэта ня выратуе. Выратуе толькі галоснасьць і толькі прыцягненьне ўвагі грамадзтва да праблемаў журналістаў. Я нават са сваёй практыкі па "Віцебскім кур'еры" магу сказаць -- улада столькі мэтадаў паспрабавала з мэтай задушыць газэту...Кожны раз гэта нешта кшталту "рускай рулеткі", калі ня ведаеш, што будзе заўтра. Думаю. журналісцкая салідарнасьць у Беларусі ёсьць. Можа, яна не такая моцная, як хацелася б, але яна ёсьць.


Соўсь: Як, на Вашую думку, паўплывае на выбарчую кампанію сьмерць Алега Бябеніна? Калі паглядзець на розныя выбарчыя кампаніі, то можна згадаць сьмерць Георгія Гангадзэ напярэдадні “аранжавай рэвалюцыі” ва Ўкраіне, забойства Веранікі Чаркасавай падчас рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Карач: Лічу, што сьмерць Алега Бябеніна ўжо паўплывала на тое, што перанесьлі прызначэньне даты выбараў. Па-другое, пасьля сьмерці Алега Бябеніна улада хуценька пачала арганізоўваць новыя рэпрэсіі, паказваць брудныя фільмы. І гэта -- спроба адцягнуць увагу ад таго, што ўсё ж здарылася з журналістам некалькі дзён таму. Па-трэцяе, шмат расейскіх чыноўнікаў зрабілі заявы наконт сьмерці Алега Бябеніна і будучых прэзыдэнцкіх выбараў, у тым ліку гучала думка з боку расейскіх чыноўнікаў, што хутчэй за ўсё Расея не прызнае гэтыя выбары, і гэта будзе ўпершыню. калі і Эўропа, і Расея будуць мець адзінае меркаваньне. І я думаю. што сьмерць Алега Бябеніна будзе мець тут не апошнюю ролю.

Гл. таксама: Задайце пытаньні Вользе Карач.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Alies'
09.09.2010 04:10
Usia lukashenkawskaja zhraja uzho tanchyc' pobach z trunoj. Pir siarod chumy uzho dlia ih raspachawsja. Jany vedayuc', shto im huliac' zastalosia niashmat. Ad hetaha svaeasablivy chorny humar i zvychajny cynizm.
Адказаць

Імя:: Вольга Карач Горад:: Віцебск
09.09.2010 12:07
Я згодная з Вамі цалкам

Імя:: Дубатоўк Горад:: Мінск
09.09.2010 20:14
"хутчэй за ўсё Расея не прызнае гэтыя выбары, і гэта будзе ўпершыню, калі і Эўропа, і Расея будуць мець адзінае меркаваньне" - скажыце, гэта выгадна цяперашняму кіраўніцтву краіны? Відавочна, не.
"я думаю, што сьмерць Алега Бябеніна будзе мець тут не апошнюю ролю" - адсюль пытанне: дык каму магла быць выгадная смерць Алега? (калі гэта забойства, а не самагубства). Відавочна, не цяперашняму кіраўніцтву! Працягваць? (проста далей ланцужок зразумелы нават школьніку!)
"сьмерць Алега Бябеніна ўжо паўплывала на тое, што перанесьлі прызначэньне даты выбараў" - а гэта не знявага? Жыццё Алега Бябеніна як фактар пераносу або непераносу выбараў!! Вы самі думаеце, што кажаце?!

Імя:: Зоя Горад:: мінск
10.09.2010 10:57
"сьмерць Алега Бябеніна ўжо паўплывала на тое, што перанесьлі прызначэньне даты выбараў" - гэта вельмі некампетэнтная фраза.

Імя:: Vit
11.09.2010 10:21
Вольга Карач з другога боку, але таксама танчыць каля труны...