пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:20

Блогі / Юры Дракахруст

“Ну што, сынку, дапамаглі табе твае ляхі?”

Падчас саюзнага Саўміну, які адбыўся на гэтым тыдні ў Берасьці, прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін зрабіў надзвычай дзіўную заяву. Ён сказаў, што “непрызнаньне Менскам незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі можа мець адзін станоўчы эфэкт – нармалізацыю стасункаў Беларусі з Захадам”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Тут выклікае зьдзіўленьне ня зьмест думкі, досыць трывіяльны, а тое, хто яе выказвае.

У свой час расейскі МЗС заходзіўся ад гневу ад заяваў тагачасных кіраўнікоў замежнай палітыкі ЭЗ К.Шварцэнбэрга, Х.Саляны і Б.Фэрэры-Вальднэр, што ў выпадку прызнаньня Менскам незалежнасьці гэтых грузінскіх аўтаноміяў пэрспэктыва паляпшэньня стасункаў Беларусі з Эўропай стане вельмі туманнай. Гэта адназначна трактавалася Масквой як ціск і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі, як спроба вырваць Беларусь са сфэры расейскага ўплыву. Ды і пазьней многія расейскія аналітыкі і палітыкі трактавалі гэты геапалітычны гешэфт Лукашэнкі і ўступленьне Беларусі ва Ўсходняе партнэрства як падступную здраду Расеі.

І раптам такі ўседаравальна-памяркоўны тон, маўляў, ну не прызналі і добра, абы на здароўе, мы, маўляў, і самі галаву ламалі, як памірыць Беларусь з Захадам, а беларусы самі прыдумалі. Малайцы!

Неяк непадобна на Маскву і ў прыватнасьці на Пуціна.

Нехта можа палічыць, што Пуцін нарэшце раскрыў беларуска-расейскую гульню, Масква з Менскам “дамовіліся не дамовіцца” наконт Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, каб прапхнуць беларускага траянскага каня ва Ўсходняе партнэрства. Але з партнэрства непрыступная Троя, як з ваўчынага хваста сіта. І траянскі конь зь Беларусі адпаведны. Да таго ж зь якой радасьці мацёры чэкіст будзе публічна “паліць” тонкую спэцапэрацыю?

Дык у чым прычына? Тут на мой погляд варта прыгадаць кантэкст візыту расейскага дуумвіра. Прэзыдэнт Лукашэнка адляцеў у Вэнэсуэлу, не знайшоўшы часу сустрэцца з прэм’ерам суседняй дзяржавы, паказаўшы, што той для яго – ня больш чым прэм’ер, да таго ж, такога ж тэхнічнага кшталту, як і пуцінскі візаві Сідорскі. Гэта з аднаго боку. Зь іншага боку, як раз тая самая нармалізацыя стасункаў Беларусі з Эўропай перажывае хіба ня самы сур’ёзны крызіс за ўвесь час сваёй нядоўгай гісторыі. Рэзкае, каскаднае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прыводзіць да усё большага расчараваньня Эўропы. Пакуль толькі расчараваньня, але адмова ў крэдытах з боку Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку – першы званочак таго, што нармалізацыя стасункаў можа быць і замарожаная, калі не павернутая ў адваротны бок. Ну і з трэцяга боку, Пуцін у Берасьці быў у гуморы, адпускаючы розныя зьедлівыя жарцікі, прыгадваючы Кісу Вараб’янінава з “12 крэслаў” з ягоным “гандаль тут недарэчны”.

Дык можа і дзіўная фраза пра нармалізацыю і Абхазію з Асэтыяй – проста сьцёб, злы сарказм, сказаны з непраніцальным тварам?

У сэнсе – ну і як нармалізаваліся? Падабаецца? Шмат атрымалі за здраду Расеі? Кажучы словамі клясыка, “ну што, сынку, дапамаглі табе твае ляхі?”

Складана сказаць, ці мелі рацыю Ўладзімер Мацкевіч і Зянон Пазьняк, убачыўшы за новым ціскам на Саюз палякаў “руку Масквы”. А за атакай на незалежныя СМІ – таксама рука? Нейкая Масква як шматрукі індыйскі бог. Можа і рука, а можа і ўласнае сувэрэннае рашэньне. А Пуціну што – калі праціўнік (ці закляты саюзьнік) робіць якое глупства, самая разумная тактыка яму не перашкаджаць.

А потым, калі справа зайшла даволі далёка, дасьціпна даць зразумець, што ў Маскве ўважліва сочаць за сытуацыяй, разумеюць яе наступствы і маюць з улікам іх пэўныя пляны.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: jerri Горад:: vitebsk
17.03.2010 21:57
Русский дом победит.
Адказаць

Імя:: Вася Горад:: Менск
18.03.2010 11:08
jerri, ідзі лепш ягі выпі!
Адказаць

Імя:: Ананім
18.03.2010 17:12
czanu myczaeszsia u Belarusi, Sibir velka tam ty tvoi dom peramoza

Імя:: Мiхась Горад:: Менск
17.03.2010 22:32
У Лукавого диктатора нет никакого конфликта с ФСБ(КГБ).Он их вполне устраивает.Пора уже и Юрию это понять.И издевка Путина как раз показывает, что все находится под их контролем.Поэтому он ведет себя столь вальяжно и высокомерно.
Адказаць

Імя:: Radykal
19.03.2010 13:56
Маю да вас пытаньне з-па-за тэмы. Ці працягвалі-б Вы пакідаць тут комэнтары, калі-б умовай йіхняе публікацыі было напісаньне на беларускай мове? Некаторыя ўдзельнікі форуму скардзяцца, што вялікая частка допісаў па-расейску напісаная амаль без сувязі з той ці йіншай тэмай, што робіць дыскусыю малацікавай. Ваш допіс да такіх не належыць, але ці зьявіўся-б ён калі-б яго трэба было пісаць па-беларуску? Адкажэце, калі ласка. Астатніх форумчанаў перапрашаю за оф-топік.
Адказаць

Імя:: rage against the idiots
19.03.2010 18:22
Вы хоць думайце, што гаворыце. Якія яшчэ ўмовы і патрабаваньні?! Давайце яшчэ пачнем прымушаць камэнтатараў даваць прысягу на вернасьць якому-небудзь Маральнаму кодэксу ісьціннага беларуса або чарапы ім абмяраць.

Можна падумаць, тут чарга стаіць, як калісьці ў той маўзалей, каб камэнтар напісаць.

Дай вам волю, вы б тут адзін, напэўна, засталіся. Зь Зянонам у сэрцы, ці хто там у вас.
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 19:47
Прапанова мая базуецца на вельмі простым разважаньні: калі чалавек ня ёсьць у стане скляпаць 2-3 сказы на мове СМІ, то існуе вялікая імавернасьц, што ён па-просту дакладна не разумее сэнсу першапачатковага паведамленьня, а таму ягоныя допісы часьцей будуць не на тэму.
Адказаць

Імя:: Мiхась Горад:: Менск
20.03.2010 01:03
Адказваю- не, не зьявіўся б.У меня проста нема часу усе каментары перакладаць на беларускаю мову.Так, я расейскамоуны беларус.Спадзяюся,што вы не лiчыце мяне таму беларусам другога гатунку, альбо увогуле расейцам.
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 20:06
Дзякуй за адказ. Разумею Вашую сытуацыю, але не разумею раздражненьня. Вось вытрымка з правіл такога-ж форуму ўкраінскай службы Бі-бі-сі (дзяржаўная тэлерадыёкомпанія Вялікай Брытаніі): "Пишіть українською мовою". І ніякіх больш сантымэнтаў. Што цікава, ніхто ў гэтым ня бачыць нічога кепскага, у кожным разе, я не памятаю ніякіх дыскусый на гэтую тэму. Вялікі адсотак чужамоўных допісаў на любых форумах ніяк не зьвязаны з тэмамі адпаведных дыскусый альбо мае ўсе прыкметы так званага "тролінґу". Беларускамоўных форумаў на сьвеце значна менш, чымся расейскамоўных. Калі некаму важна данесьці свае думкі да карыстальнікаў менавіта беларускамоўных рэсурсаў, то натуральна па такой асобе спадзявацца, што яна будзе пісаць па-беларуску, бо шануе свайго потэнцыйнага чытача. Хтосьці тут бывае толькі таму, што тут ёсьць свабодна, але багата хто - яшчэ й таму, што тут ёсьць па-беларуску.
Адказаць

Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
20.03.2010 03:28
"Некаторыя ўдзельнікі форуму скардзяцца"
Хоць і "оф-топік", аднак сам заўважыў, што пры абмеркаваньні артыкула "З.Пазьняк: Сытуацыя можа зьмяніцца так, што я прыеду ў Беларусь" (http://www.svaboda.org/content/transcript/1984051.html) каля 70% водгукаў былі па-расейску. Прычым большасьць з іх ня мелі аніякага сэнсу, бо таксама большасьцю належалі "Ананіму". Да таго ж, пры гэтым бессэнсоўным напаўненьні мой другі допіс ня трапіў да ліку каментароў.
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 19:43
Шкада было-б разьвітвацца з сэнсоўнымі комэнтатарамі тыпу Міхася, але ніжэй расейскамоўны чалавек піша, што й па-беларуску пакінуў-бы допіс. Але за ўсё трэба плаціць. Альбо форум ператвараецца ў сьметнік, альбо мы йдзем сьледам за Бі-бі-сі і запісваем у правілах, што комэнтары належыць пакідаць на мове СМІ - значыцца, па-беларуску.

Імя:: Ёпрст Горад:: Беларусь
17.03.2010 23:23
джерык, ты твар свайго "русскага дому" бачыў? Аптыміст ты!

Імя:: Radykal
18.03.2010 18:01
Але з партнэрства непрыступная Троя, як з ваўчынага хваста сіта. І траянскі конь зь Беларусі адпаведны.
_____________
Мне здаецца, іронія тут не на мейсцы. Цалкам верагодна, што менавіта амбівалентная позыцыя Драздоў у грузінскім пытаньні і дала Эўропе моральнае права з'іґнораваць свае ўласныя 12 умоў і, не зьвярнуўшы ніякай увагі на фацэтныя "выбары ў палатку", падпісаць з рэжымам дакуманты "Ўсходняга партнэрства". Партнэрства тое, натуральна, сапраўды ня было надта непрыступнае, але... цікава, як Вы сабе ўяўляеце падпісаньне папераў прадстаўнікамі Беларусі й Грузыі (!), калі-б рэжым на той момант быў прызнаўшы "незалежнасьць" прамаскоўскіх марыёнэтак на окупаваных грузінскіх тэрыторыях? Гэткім чынам, непрызнаньне марыёнэткавых рэжымаў было ня проста пажаданым сьведчаньнем падтрымкі міру й бясьпекі у Эўропе, але й абсолютна неабходным варункам падпісаньня дакумантаў "Партнэрства".

Так што, як бачыце, няма нічога нелёґічнага ў тэорыі пра тое, што й няґеґлы Drang nach Westen, і цяперашнія провокацыі рэжыму, скіраваныя на падмарожваньне стасункаў з Захадам, маглі быць інспіраваныя з-за ўсходняй мяжы. Што тычыцца троянскіх канёў, нядаўная гісторыя з урадам аднаго з ляндаў Нямеччыны, у якім, як выявілася, былыя супрацоўнікі Штазы перамяшаліся ў вартай зайздрасьці гармоніі з цяперашнімі аґентамі ФСБ, сьведчыць пра недарэчнасьць іроніі таксама і ў гэтым пытаньні.
Варта прыгадаць і тое, як на сустрэчы з "актывам" ФСБ ў 2000, здаецца, годзе новаабраны прэзыдэнт Пуцін жартаўліва (а яка жа?) адрапартаваў пра тое, што "заданіе по внедренію выполнено". Было вельмі сьмешна, а калі ўсе адсьмяяліся недзе пад канец 2003 года, то выявілася, што за гэты час адсотак сілавікоў (чытай: гэб'я) на кіраўнічых пасадах у Расеі дасягнуў 70%, калі верыць профэсору Крыштаноўскай.
Вось так у 2000 годзе мацёры чэкісты Пуцін публічна "спаліў" опэрацыю масавай перадачы спэцслужбам ключавых дзяржаўных і комэрцыйных пасад, якая пасьпяхова завершылася ўжо праз 2-3 гады. А мы, дурні, пасьмяяліся з дасьціпнага жарту.

Імя:: Drakakhrust Горад:: Praha
18.03.2010 19:12
Радыкалу

Вы прыводзіце цікавыя меркаваньні, але яны не ёсьць аргумэнтамі на карысьць той тэзы, якой я пярэчу ў сваёй нататцы. Ёсьць меркаваньне, што Масква загадала Лукашэнку не прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, каб ўплішчыць яго ва Ўсходняе партнэрства. Ёсьць іншае меркаваньне, якога прытрымліваюся я, што гэта была ягоная ўласная гульня, ў значнай ступені насуперак Маскве. Тое, што Грузія не пайшла б партнэрства разам з Беларусьсю, калі б тая прызнала незалежнасьць грузінскіх аўтаномій, не даказвае ні першую, ні другую тэзу. Заявы Пуціна пасьля абраньня яго прэзыдэнтам у 2000 годзе таксама нічога не даказваюць, ён казаў, што “заданьне выкананае”, калі ўжо стаў прэзыдэнтам, зь якіх не разжалуеш. Скараціць супрацоўніцтва з Беларусьсю ў межах партнэрства Эўразьвяз мог бы лёгка, там наагул абавязковых для бакоў формаў супрацоўніцтва няшмат.
Але куды больш сур’езным аргумэнтам супраць першай інтэрпрэтацыі, супраць схільнасьці бачыць у непрызнаньні Беларусью грузінскіх аўтаномій і ў яе ўступленьні ў партнэрства руку Масквы з’яўляецца адсутнасьць уцямнага тлумачэньня, якія такія бонусы Масква магла і можа зараз ад гэтага атрымаць. Лукашэнка будзе вэрбаваць для Расеі Папу Рымскага, Бэрлюсконі ці Грыбаўскайтэ? Сьмех. Ён разбурыць партнэрства? Гэта як? Што менавіта ён там разбурыць? А вось пройгрыш Расеі тут відавочны: грошы МВФ, якія атрымлівае Лукашэнка, ён можа не прасіць у Расеі. Гэта крыху аслабляе расейскі кантроль над Беларусьсю, што наўрад ці Маскве падабаецца.
Адказаць

Імя:: Мiхась Горад:: Менск
20.03.2010 01:31
Вось у гэтым i уся справа, што "крыху аслабляе", но зато дает Москве возможность полностью контролировать и практически парализовать деятельность "Восточного партнерства"!.Кстати, вам бы Юрий немешало знать, что далеко не все российские патриоты, и тем более те кто "крышует" нашего диктатора в ФСБ, поддерживают Путина в желании непременно поставить Лукашенко на колени.Они вполне согласны на то, чтобы предоставить ему статус этакого современного Хоннекера из бывшей ГДР, который верно служил Москве, а она не окушалась на его местечковый суверинитет.И такое положение вещей имеет действительно много выгод для Москвы...К сожалению, у меня нет времени, чтобы подробнее развернуть эту тему.
А ваш анализ лiчу вельмi слабым, вы уж прабачайце.

Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 20:22
Калі-б я быў крэмленолёґам, то запрапанаваў-бы гіпотэзу, што Лукашэнка паставіў на команду "аўторытарных модэрнізатараў" вакол Мядзьведзева (і мае з іхняга боку пэўную падтрымку). Калі гэта праўда, то. знаючы тонкі нюх Рыгоравіча, можна рызыкнуць меркаваньне, што політычныя пэрспэктывы Пуціна сталіся больш цьмянымі.

Імя:: Ананім
18.03.2010 22:26
Я не выступаў ані за адну тэорыю, ані за другую, а проста выявіў пэўную слабасьць арґумэнтацыі супроць аднае з вэрсый.

Які Расея мае бонус з Лукашэнкі ў "Партнэрстве"? Бонус відавочны: без РБ "Усходняе партнэрства" аб'ядноўвала-б краіны, якія будуюць дэмократычны лад і ўжо пэўны час праводзяць вольныя выбары. Краіны аднае ґеополітычнае орыентацыі: у кірунку ЭЗ. За спрыяльных умоў "Партнэрства" стала-б дадатковым заахвочваньнем да працягу орыентацыі на Эўропу.
Апошнія падзеі на Беларусі паказваюць, што рэжым мае проблемы з забесьпячэньнем нават мінімальных патрабаваньняў ЭЗ ў галіне правоў чалавека, упарта йдзе на конфлікт з Польшчай бяз дай прычыны, працягваюцца контакты з рознага роду падазронымі рэжымамі на цэлым сьвеце. Калі мы не пабачым нейкага выразнага паляпшэньня, то пэрспэктывы дзейнасьці "Партнэрства" бачацца цьмяна, бо надзённыя справы супрацоўніцтва будуць перабівацца то аблогай польскіх асяродкаў, то ператрусамі ў СМІ, што больш нагадваюць пагромы, то яшчэ якім выбрыкам. Наколькі я разумею, выключэньне краіны з "Партнэрства" магчымае толькі ў разе, калі яна сама вырашыць з "Партнэрства" выйсьці. Гэткім чынам, мэханізм, які ў ЭЗ бачыўся

Імя:: Radykal
18.03.2010 22:40
Здаецца, праз памылку выслаў няскончаны комэнтар, то ўжо ня буду дапісваць сказу, а каротка падсумую думку: бонусам Расеі можа быць магчымасць паралізаваць дзейнасьць партнэрства з прычыны неадэкватных паводзін менскага рэжыму.
Што тычыцца грошай ... Сп. Дракахрусце, мушу Вас засмуціць: да канца гэтага году, а максымум да сярэдзіны наступнага РФ вычарпае ўсе грашовыя запасы й пачне пазычаць грошы на Захадзе (пра гэта кажуць расейскія ўрадоўцы, таму не шукаю спасылак - іх багата). У гэтай сытуацыі Расея магла дазволіць малодшаму брату актыўнасьць на заходніх рынках крэдыту з вельмі простае прычыны: у самой Расеі канчаюцца грошы. А так атрымаліся цацы: прамаскоўскі рэжым, які ўжо амаль год утрымліваецца за заходнія грошы. Чым не маліна для скупаватага Пуціна?

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 09:13
"Заглянул я однажды за кулисы марионеток: у шнурков тоже марионетки. Дальше меня не пустили". Станислав Ежи Лец.

Імя:: Тимур Горад:: Prague
19.03.2010 11:15
Ой, вездесущее Радио Свобода уже и не знает, о чем написать и как это сделать поподлее. Да мы до сих пор считаем, что такие шаги, как отказ от предоставления кредита из-за признания ЮО и Абхазии - вмешательство во внутренние дела. Почему это нам нельзя махать своей энергетической дубинкой, а вам (тем, кто спонсирует Радио Свободу, ГосДепу т.е.) вашей финансовой дубиной можно? А Путин не нас спалил, а вас с вашей дубиной. Почему раньше этого не сделал? Так он работает, а не популизмом занимается.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 11:24
Не надо искать в темной комнате черную кошку, особенно если ее там нет.
Путин делает хорошую мину при плохой игре. Лукашенко сразу решил для себя не признавать Абхазию и Южную Осетию из прагматических соображений. После признания их бы пришлось принимать в Союзное государство. Как вы себе это представляете: глава Союзного государства Абхазии, Беларуси, Российской Федерации и Южной Осетии - Э.Какойты! Полный пипец!
А голосовать как? Сейчас у Беларуси 50% голосов, а так бы было - 25%. Вот и все. У России не получилось нагнуть Лукашенко вот и приходится как-то оправдываться. А "Восточное партнерство", троянский конь и т.д. и т.п. это уже от лукавого.
Адказаць

Імя:: Radykal
19.03.2010 13:57
Ці не маглі-б Вы адказаць на пытаньне, якое я вышэй задаю Міхасю з Менску? Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 14:46
Да Radykala.
Так. Ён бы з'явiуся. Сорамна, але ж на данный момант маю пэуныя цяжкасцi з беларускай мовай. Выбачайце.
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 11:58
Вялікі дзякуй за адказ. Далучайцеся да кампаніі да пераводу форуму РС на беларускую мову - нам усім тут будзе цікавей.

Імя:: Drakakhrust Горад:: Prague
19.03.2010 13:26
Радыкалу

Мне здаецца, што ня варта блытаць палымяную публіцыстыку і эканамічны аналіз. У доўг жыве ўвесь сьвет і самыя багатыя краіны сьвету – хіба ня больш за іншых.

http://www.picassodreams.com/picasso_dreams/2009/12/percentage-of-gdp-to-external-debt-default-is-inevitable.html

Тое, што Расеі ў наступным годзе спатрэбіліся крэдыты, зусім не азначае, што ў яе скончыліся ўсе рэсурсы. Да таго сродкі, якія можа здабыць Беларусь на міжнародным крэдытным рынку для расейскіх маштабаў – гэта сьлёзы.

Ананіму

“без РБ "Усходняе партнэрства" аб'ядноўвала-б краіны, якія будуюць дэмократычны лад і ўжо пэўны час праводзяць вольныя выбары”


А можна пападрабязьней – як “будуе дэмакратычны лад і ўжо пэўны час праводзіць вольныя выбары” азэрбайджанскі “Коля”? А як з гэтым у Армэніі, дзе падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыяў на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах было забіта 8 чалавек?
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 19:39
Нягледзячы на выбарчыя эксцэсы, Freedom House залічвае Армэнію да вольных краін. Вольнымі зьяўляюцца таксама Малдавія й Грузыя (зноў-такі, нягледзячы на выбарчыя эксцэсы) і, натуральна, Украіна. Што тычыцца Азэрбайджану, то нават там опозыцыйныя політыкі засядаюць ня толькі па турмах, але і ў парляманце, ды-й опозыцыйная прэса мае трохі больш продыху, як у РБ. Ня трэба забывацца й на тое, што Азэрбайджан - краіна неэўропэйскай цывілізацыі, а таму й падыходы да яго ў любым выпадку будуць йіншымі (калі-б я быў цынікам, то згадаў-бы й радовішчы нафты, якіх нам покуль бракуе). Так ці йначай, Азэрбайджан нам да параўнаньня не пасуе.

Грошы. Згодны, што ў самым факце пазычаньня грошай за мяжой нічога кепскага няма. Але-ж я нідзе й не кажу, што гэта кепска. Я проста не разумею, чаму Пуцін павінен пазычаць грошы на Захадзе, каб потым пазычыць йіх Лукашэнку (хутчэй за ўсё, пад ніжэйшыя процэнты ды яшчэ й без ґарантый вяртаньня). Стратэґічнага мысьленьня за Пуцінам не заўважана, але грошы ён лічыць умее яшчэ з часоў ґешэфтаў пад крылом бурґамайстра Сабчака.

Імя:: Анатоль Горад:: СПб
19.03.2010 20:07
Шаноўныя аўтары!
Карыстайцеся хоць слоўнiкамi. Балюча за родную мову!
Не дадавайце "трасянкi"!
Жыве Беларусь!

Імя:: беларус
19.03.2010 20:40
Radykal+1.
Можна было б сёе-тое яшчэ дадаць, але пачакаем пакуль.. :)

Імя:: enforser Горад:: аранжавы пепелац
19.03.2010 20:55
Ни России ни Европе не вгодно здесь дестабилизация в любов виде. Зедсь необходиом спокойная территория. Свободная от любого вида конфликтов. Единственная задача, обеспечение стабильного бесперебойного трафика нефти и газа. Остлаьно все на десятый план отодвитнуто. Это знают все здравомысялщие эксперты. Однако здешние сайтовцы по прежнему копаются в ПЕНЕ созданной как татрской ФСБ так и ляшкой разведкой и не понимая главного!

Імя:: azhbeta Горад:: RB
19.03.2010 22:00
Пуцін і Лукашэнка - лепшыя сябры, а ўсе гэтыя гульні - гэта з разліку на Захад і на легкаверную беларускую публіку, каб прытупіць пільнасць нашага насельніцтва, як бы Расея яго не падтрымлівае, а таксама дапамагчы сябру прыдбаць грошы з Захаду, бо ў самой Расеі іх сапраўды ўжо малавата, мабыць ужо ўсе ў афшорах знаходзяцца. І чаму не выкарыстаць шанец і не пацянуць грошы з Захаду, калі іх так лёгка абвесці вакол пальца, прадэманстраваўшы нейкую свару і разнагалоссі і вялікае жаданні ісці па "дэмакратычнаму шляху"?

Імя:: Vitjaz
20.03.2010 03:35
Л.-Иран (Ахмадинежад)
Л.-Венесуэла (Чавес), Бразилия (Лула)
Л.-ЕС (ВП)

CША-Иран, Ирак, Афганистан
США-Венесуэла, Бразилия
США-РФ-ЕС

РФ-Иран
РФ-Венесуэла, Бразилия
РФ-ЕС

США-РФ-Ближний Восток
США-РФ-Венесуэла, Бразилия
США-РФ-ЕС.

*КНР не учитывалось

Пояснения нужны или и так всё ясно?
Адказаць

Імя:: Radykal
20.03.2010 19:18
Заклікаю дадаць да правілаў комэнтованьня матэр'ялаў старонкі беларускай службы РС наступны сказ: "Пішэце па-беларуску".

Імя:: Drakakhrust Горад:: Praha
20.03.2010 23:04
Радыкал

Ну калі Фрыдам Хауз сказаў, то зразумела, ўсе павінны зьняць капялюшы. Забілі 8 чалавек - зь кім не здараецца. Але нагадаю, што была выказаная тэза "без РБ "Усходняе партнэрства" аб'ядноўвала-б краіны, якія будуюць дэмократычны лад і ўжо пэўны час праводзяць вольныя выбары”. Азэрбайджан, здаецца, не адносіць да краін такого кшталту і такі арбітр, як Фрыдам Хауз. Так што тэза фармальна памылковая. Што да таго, што "Азэрбайджан - краіна неэўропэйскай цывілізацыі, а таму й падыходы да яго ў любым выпадку будуць іншымі", то ЭЗ, запрасіўшы гэтую краіну ва Ўсходняе партнэрства, прадэманстраваў як раз унівэрсальны падыход. І як раз наяўнасьць сярод запрошаных Азэрбайджану сьведчыць пра тое, што гэта падыход не такі, як Вы спадзяваліся.
Што да расейскіх пазык, то крэдыт - справа тонкая. Калі краіны бярэ пазыкі, гэта не азначае, што ў яе няма іншых грошай, акрамя гэтых пазык. У 90-я, калі Расея брала шмат крэдытаў, грошы на Беларусь, і немалыя, неяк знаходзіліся.
У Вашым падыходзе утрымліваецца відавочная супярэчнасьць: то Расея хоча любой цаной утрымліваць Беларусь пад кантролем (калі Вы так ня лічыце, то які ж Вы радыкал:-)), то вырашылі, што Масква за нейкія ў прынцыпе для яе капейкі адпускае Беларусь пасьвіцца на заходнія хляба, ня думаючы пра геапалітычныя наступствы гэтага. Гэта сумяшчальна, калі быць на 150% упэўненым, што Лукашэнка проста выконвае любыя каманды Масквы і заўсёды такім будзе. Мне такі погляд падаецца спрошчаным. Маскве, так выглядае, таксама.
Адказаць

Імя:: Radykal
21.03.2010 16:10
Ну, мільярды даляраў - ні для кога не капейкі, нават для ЗША, так і запішэце ў конспэкце :).

У Вашым падыходзе утрымліваецца відавочная супярэчнасьць
________
А можа, супярэчнасьць гэтая сядзіць не ў маёй галаве, а ў Маскве? Такой магчымасьці Вы не разглядаеце?